ПАВІНШАВАЛІ ПЕДАГОГАЎ РАЁНА



5 кастрычніка ў раённым Доме культуры адбылося традыцыйнае ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка, якое сабрала педагогаў раёна.

Да заслужаных настаўнікаў Дзятлаўшчыны звярнуліся са словамі віншавання старшыня раённага Савета дэпутатаў А. С. Бараноўскі, начальнік аддзела адукацыі I. С. Кухарэвіч і старшыня Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі С. Б. Фабішэўскі.

3 нагоды прафесійнага свята тыя, хто працуе на ніве адукацыі, атрымалі віншаванні і ўзнагароды, песні і вершы, і нават "Настаўніцкі вальс".

Гаспадарамі і галоўнымі ажыццяўляльнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы "Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі" горада Дзятлава.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/