На мінулым тыдні раніцай здарылася аўтааварыя на трасе Дзятлава – Гродна, на скрыжаванні каля вёскі Нагародавічы. Ёсць пацярпелыя.
Здарэнне было справакавана вадзіцелем маршрутнага аўтобуса “Мерсэдэс”. Згодна з дадзенымі відэафіксацыі, ён парушыў правілы дарожнага руху: здзейсніў на скрыжаванні абгон машыны, якая паказвала паварот налева.
У салоне мікрааўтобуса на момант аварыі знаходзіліся 6 пасажыраў, якія пераважна атрымалі лёгкія траўмы. Адной з пасажырак медыцынская дапамога была аказана на месцы, другую жанчыну шпіталізавалі.
А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама.
Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/