Партызанскія фарміраванні: "Ленінская брыгада"



Ленінская брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дзятлаўскага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Жалудоцкага, Казлоўшчынскага, Васілішкаўскага, Шчучынскага раёнаў.

Створана ў снежні 1942 г. паводле загаду штаба Асобага злучэння партызанскіх атрадаў на базе атрадаў «Перамога», імя К. Я. Варашылава, «Барацьба» (арганізаваны ў маі 1942 г.). Атрады 54-ы і імя Калініна ўвайшлі ў склад партызанскай брыгады імя К. Я. Варашылава. У чэрвені 1943 г. на базе атрадаў імя К. Я. Варашылава, «Іскра», «Кастрычніцкі» і «Балтыец» была створана брыгада «Перамога».

Партызаны вялі шматлікія баі па ліквідацыі паліцэйскіх участкаў, валасных упраў і апорных пунктаў праціўніка, разграмілі варожыя гарнізоны ў весках Дзярэчын Зэльвенскага, Руда Яварская, Казлоўшчына Казлоўшчынскага, Накрышкі Дзятлаўскага раёнаў.

Буйныя аперацыі былі нраведзены ў снежні 1942 г., супраць варожай карнай экспедыцыі на р.Шчара, у сакавіку 1943 г. у час выхаду з акружэння ў Дубароўскіх лясах. На чытуначных участках Баранавічы — Ліда, Ліда — Ваўкавыск, Баранавічы — Ваўкавыск толькі ў жніўні 1943 г. народныя мсціўцы пусцілі пад адхон каля дзесяці фашысцкіх эшалонаў з тэхнікай і жывой сілай, пашкодзілі 5 чыгуначных мастоў, папсавалі 5,5 км тэлеграфна-тэлефоннай лініі, падбілі танк, 4 аўтамашыны.

15.7.1944 г. Ленінская брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

За ўмелае кіраўніцтва брыгадай, асабістую мужнасць і гераізм камандзірам брыгады Ф.М.Сінічкіну і Б.А.Булату было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У 1967 г. каля в.Трахімавічы Дзятлаўскага раёна ў гонар атрада «Непераможны» ўзведзена стэла, а ў 1967 г. каля в.Паўлава ва ўрочышчы Руда Яварская насыпаны курган Славы.

Ф.Красюк

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/