Партызанскія фарміраванні: "Барацьба", "Ленінскі", "Непераможны", "Чырвонагвардзейскі"...



Атрад «Барацьба» арганізаваны 5 мая 1942 г. у раёне в. Орля Шчучынскага раёна. Ядро яго склалі ваеннаслужачыя на чале з В. П. Кавязіным, якія дзейнічалі з сакавіка 1942 г., і жыхары Дзятлаўскага раёна, якіх узначалілі ваеннаслужачыя М. Лукамец і Г. Габдулвакілаў. У маі — снежні 1942 г. баявыя аперацыі атрад право-дзіў самастойна, да студзеня 1943 г. называўся «Арлянскі».

Камандзіры: Васіль Шліпавіч Кавязін (май —- ліпень 1942), Мікалай Рыгоравіч Вахонін (ліпень 1942 — сакавік 1943), Сяргей Пятровіч Смірноў (сакавік 1943 — чэрвень 1944), Ілья Міхайлавіч Глазкоў (чэрвень — ліпень 1944); камісар — Андрэй Пятровіч Кавязін (сакавік 1943 — лійень 1944).

Начальнікі штаба: Валянцін Сцяпанавіч Біцько (май — жнівень 1942), Ілья Рыгоравіч Вераціла (жнівень
1942 — люты 1943), Сяргей Пятровіч Смірноў (люты — сакавік 1943), Мікалай Анатольевіч Цімашэнка (сакавік — ліпень 1943), Пётр Васільевіч Храбтовіч (ліпень — кастрычнік 1943), Сяргей Паўлавіч Фляг (кастрыч-нік 1943 — ліпень 1944).

Атрад «Непераможны» сфармірава-ны ў чэрвені 1943 г. на базе дыверсійнай групы «Пракопа» (П. М. Герасімчыка), якая дзейнічае ў Ленінскай брыгадзе са снежня 1942 г. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 377 партызан.

Камандзір - Пракоп Мікалаевіч Герасімчык (чэрвень 1943 — ліпень 1944); камісары: Балкібек Ахметаў (чэрвень — жнівень 1943), Сцяпан Сямёнавіч Касцярэнка (жнівень 1943 — чэрвень 1944, загінуў), Павел Васільевіч Рашчактаеў (ліпень 1944); начальнікі штаба: Андрэй Фёдаравіч Бурцаў (чэрвень — кастрычнік 1943, ліпень 1944), Пётр Васільевіч Храбтовіч (ка-стрычнік 1943 — люты 1944), Павел Васільевіч Рашчактаеў (люты — ліпень 1944).

Атрад «Ленінскі» створаны 2 ліпеня 1943 г. з партызан, вылучаных атрадамі «Перамога» і «Барацьба». На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 289 партызан.

Камандзір — Валянцін Сцяпанавіч Біцько (ліпень 1943 — ліпень 1944); камісары: Габдулхаміт Мухаметдзінавіч Габдулвакідаў (ліпень 1943 — люты 1944), Пётр Антонавіч Кулікоў (красавік — ліпень 1944); начальнікі штаба: Фёдар Гаўрылавіч Камароў (лі-пень 1943 — красавік 1944), Мікалай Еўдакімавіч Захараў (красавік 1944, в. а.).

Атрад «Чырвонагвардзейскі» арга нізаваны 29 снежня 1943 г. з партызан, вылучаных брыгадай. На дзень злучэн-ня з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 196 партызан.

Камандзір — Іван Дзмітрыевіч Ка-лашэйнаў (снежань 1943 — ліпень 1944); камісары: Ілья Міхайлавіч Глазкоў (снежань 1943 — чэрвень 1944), Віктар Сцяпанавіч Каладзінскі (чэрвень — ліпень 1944); начальнікі штаба: Мікалай Аляксандравіч Аляксанд-раў (снежань 1943 — красавік 1944, за гінуў), Пётр Васільевіч Храбтовіч (красавік — ліпень 1944).

Ф.Красюк

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/