ПАМЯТКА ПА ДОГЛЯДЗЕ СВІНЕЙ У АСАБІСТЫХ ПАДСОБНЫХ ГАСПАДАРКАХ ГРАМАДЗЯН



У сувязі з уступленнем у сілу ветэрынарна-санітарных правілаў догляду прадуктыўных жывёлаў у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.08.2013 года №758, уладальнікі асабістага падворка абавязаны:

1. Абгарадзіць тэрыторыю асабістага падворка па ўсім перыметры агароджай з мэтай недапушчэння пранікнення дзікіх жывёлаў, тэрыторыя павінна ўтрымлівацца ў чысціні.

2. Абсталяваць месца для мыйкі і дэзынфекцыі рук, аснашчанае сродкамі асабістай гігіены і месца для пераапранання. Абслугоўванне жывёлаў праводзіць у спецадзенні.

3. Памяшканне для догляду прадуктыўных жывёлаў рэгулярна бяліць, ачышчаць ад гною і іншых забруджванняў, кармушкі, паілкі — ачышчаць, мыць і дэзынфіцыраваць.

4. Скормліваць кармы і кармавыя дабаўкі, толькі набытыя на прадпрыемствах дзяржаўнага гандлю з наяўнасцю сертыфіката якасці.

5. Камплектаванне асабістай гаспадаркі праводзіць толькі здаровымі жывёламі з іншых гаспадарак, у якіх адсутнічаюць заразныя хваробы жывёлаў.

6. Не дапускаць наведванне асабістага падворка чужымі асобамі.

7. Апрацоўваць жывёлаў і памяшканні ад насякомых кровасмокаў, пастаянна весці барацьбу з грызунамі.

8. Паведамляць ветэрынарным спецыялістам аб усіх выпадках захворвання і паморку жывёлаў.

9. Паказваць ветэрынарным спецыялістам па іх патрабаванні жывёлаў для клінічнага агляду.

10. Выконваць указанні ветэрынарных спецыялістаў аб правядзенні мерапрыемства па прафілактыцы і барацьбе з інфекцыйнымі захворваннямі.

11. Перад забоем жывёлаў для ўласных патрэбаў трэба паклікаць ветэрынарнага спецыяліста для правядзення клінічнага агляду і атрымання дазволу на забой з наступным аглядам унутраных органаў і самой тушы.

12. У радыусе не менш за 5 кіламетраў ад свінагадоўчых фермаў і комплексаў забараняецца гадоўля свіней фізічнымі асобамі ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян.

Акрамя таго, уладальнікі асабістых падсобных гаспадарак павінны ведаць і выконваць мінімальныя санітарныя разрывы (санітарныя зоны) пры доглядзе хатніх сельскагаспадарчых жывёлаў і птушкі, якія вызначаны тэхнічным кодэксам практыкі, якая ўжо ўсталявалася (ТКП 45-3.01-117-2008 (02250)) "Горадабудаўніцтва. Раёны сядзібнага жыллёвага будаўніцтва". Нормы планіроўкі і забудовы, зацверджаныя і ўведзеныя ў дзеянне загадам Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2008 №439 і санітарнымі нормамі і правіламі "Гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі санітарна-абаронных зонаў прадпрыемстваў збудаванняў і іншых аб’ектаў, якія з’яўляюцца аб’ектамі ўздзеяння на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе”, зацверджаныя пастановай аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 10.02.2011 года №11.

Згодна з дадзенымі дакументамі пры санітарным разрыве 15 метраў ад жылога дома да пабудовы для свойскіх жывёлаў пры адначасовым доглядзе без уліку маладняку дазваляецца ўтрымліваць да 2 свіней, 25 метраў — да 4 свіней, 50 метраў — 50 свіней, 100 метраў— 100 свіней, з разліку 7 кв. м на адну свінаматку і 0,8 кв. м на адну галаву на адкорме.

Незахаванне дадзеных патрабаванняў прадугледжвае крымінальную, адміністрацыйную і іншую адказнасць згодна з заканадаўчым актам.

Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/