ПАМЯТАЙЦЕ ПРА РАМЯНІ БЯСПЕКІ



Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, які дазваляе значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з'яўляецца выкарыстанне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля рамянёў бяспекі. Імі варта карыстацца не толькі вадзіцелю і пасажыру, які заняў месца на пярэднім сядзенні, а і пасажырам, якія знаходзяцца на задніх сядзеннях у легкавых машынах, а таксама ў маршрутных транспартных сродках. Аднак практыка паказвае, што рамяні бяспекі абдумана выкарыстоўваюць толькі каля 60% вадзіцеляў і пасажыраў.

З 9 па 16 снежня 2013 года дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца мэтавая аперацыя "Прышпіліся!". У час яе супрацоўнікі ДАІ будуць сачыць за выкарыстаннем вадзіцелямі і пасажырамі транспартных сродкаў рамянёў бяспекі.

Варта адзначыць, што нягледзячы на прымаемыя дзяржаўтаінспекцыяй меры, абстаноўка на дарогах вобласці застаецца напружанай. За 11 месяцаў 2013 года былі зарэгістраваны 412 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 75 чалавек і 438 атрымалі раненні. Па-ранейшаму высокім застаецца ўзровень аварыйнасці па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў: сёлета імі ўчынены 144 сутыкненні, 56 перакульванняў машын і 28 наездаў. У гэтых аварыях загінулі 39 чалавек і 285 атрымалі раненні.

Колькасць ахвяраў магла быць і меншая, каб вадзіцелі і пасажыры не грэбавалі рамянямі бяспекі. Дайце сабе яшчэ адзін шанс -- "Прышпіліцеся!".

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/