ПАМОЧНІК ДОКТАРА



Таццяна Пятроўна Санцэвіч — ураджэнка Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Пазней бацькі пераехалі на Дзятлаўшчыну, у вёску Дзянісава. Тут Таццяна Пятроўна жыве і цяпер.

На будучы выбар прафесіі, як адзначае сама Таццяна Пятроўна, паўплывалі курсы ў вучэбна-вытворчым камбінаце ў 10-11 класах. Прафесія медыцынскай сястры настолькі спадабалася, што Таццяна вырашыла асвоіць яе ўсур'ёз ужо ў Слонімскім медыцынскім вучылішчы.

Пасля яго заканчэння прайшло больш за 10 гадоў. Большую частку з іх Таццяна Пятроўна працавала фельчарам у Парэцкай амбулаторыі. Тры гады — у Казлоўшчынскай паліклініцы. Цяпер Таццяна Пятроўна — памочнік доктара.

Азіраючыся назад, яна ўдзячна таму лёсавырашальнаму рашэнню выбраць справай жыцця медыцыну, галоўнае ў якой — дапамагаць людзям захаваць здароўе. I тут важныя не толькі лекі, адзначае жанчына, але і добрае слова, шчырая ўвага да пацыента.

У вольны час Таццяна Пятроўна любіць хадзіць па грыбы і ягады. Быў перыяд, калі захаплялася вязанием кручком. Цяпер на тэта не хапае часу.
Прафесійнае свята Таццяна Пятроўна адзначыць у коле сям'і, сяброў. А ўсім медыкам Дзятлаўшчыны яна пажадала здароўя, працоўных поспехаў на ніве захавання здароўя людзей.

А.ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/