Паляванне на пералётную птушку



Адкрываецца сезон вясенняга палявання на пералётную птушку. Згодна з "Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання" паляванне на пералётнага гуся пачынаецца з другой суботы сакавіка па другую нядзелю мая ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін.

3 10 сакавіка гэтага года дазволена здабыча гуся белалобага, гуся гуменніка, гуся шэрага і канадскай казаркі любога полу і ўзросту. Способ палявання ружэйны з засады (скрадка) з падзываннем. Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам; для пошуку і падачы здабытай птушкі дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'еры, таксы, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі. Паляванне праводзіцца па паляўнічых пуцёўках.

3 20 сакавіка па 30 красавіка будзе дазволена паляванне на самцоў глухара (спосаб палявання - ружэйны на таках з падыходу, з засады) і цецерука (спосаб палявання - ружэйны на таках з засады). Пры паляванні дазволена выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 400 Дж і гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў, зараджаных шротам. Гэтыя птушкі адносяцца да паляўнічых жывёл нарміраваных відаў, таму паляванне на іх праводзіцца па разавых дазволах на здабычу паляўнічай жывёлы і паляўнічых пуцёўках.

Грамадзяне могуць праводзіць паляванне толькі пры наяўнасці наступных дакументаў: дзяржаўнага пасведчання на права палявання, картачкі ўліку парушэнняў і дазволу органаў унутраных спраў на захоўванне і нашэнне паляўнічай зброі пры паляванні з яго выкарыстаннем, паляўнічай пуцёўкі; дакументы на паляўнічых сабак пры іх выкарыстанні на паляванні.

У сувязі з існуючымі фактамі парушэнняў правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі ў Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуе тэлефон "Гарачай лініі" 8-01562-2-48-64, па якім можна паведаміць аб вядомых парушэннях у галіне аховы і выкарыстання жывёлаў, якія адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства, а таксама драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў нарыхтоўчых мэтах у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых тэрыторыях.

У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі і Зэльвенскі раёны. Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г.ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай МРІ АЖ і РС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/