ПАЛАСАТАЯ ПАГРОЗА



У летні перыяд у сельскай мясцовасці вялікая верагоднасць укусаў пчол. Трэба помніць, што пчала джаліць толькі пры неабходнасці самаабароны. Пчала абараняецца, калі яе прыдушылі або спрабуюць злавіць голымі рукамі. Небяспека павялічваецца ў месцах вялікага скаплення пчол на пасеках, дзе ні ў якім разе нельга рабіць рэзкіх рухаў.

Калі пчала ўджаліла, небходна хутка выдаліць джала, прыкласці холад на месца ўкуса. У выпадку з’яўлення алергічнай рэакцыі, моцнага ацёку неадкладна звярніцеся па медыцынскую дапамогу.

Акрамя пчолаў, могуць уджаліць аса, чмель шэршань. Механізм і прычыны атакі гэтых насякомых такія самыя, як і пчолаў. Адрозненне ў тым, што пасля такога ўкуса джала не застаецца ў целе, а яду ў арганізм трапляе больш. Укус суправаджаецца моцным болем, ацёчнасцю, рэзкім абвастрэннем алергічнай рэакцыі. Для прафілактыкі алергіі трэба тэрмінова прыняць неабходныя лекі і даставіць пацярпелага ў бальніцу. Для змяншэння болю пры ўкусе можна працерці гэтае месца мылам, воцатам, лімонным сокам, пакласці холад.

У выпадку нападзення вялікай колькасці насякомых, ад іх можна схавацца ў лясным гушчары або ў вадзе.

А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/