Пакутуюць дзеці



Бруд, беспарадак пануе ў хаце гэтай жанчыны. Яна жыве разам з сужыцелем, выхоўвае дачку ад першага шлюбу. Хаця словам "выхаванне" такія ўзаемаадносіны маці з родным дзіцём цяжка назваць. Вельмі часта жанчына не начуе дома, злоўжывае алкаголем. У час адсутнасці маці ў доме збіраюцца сябры сужыцеля, якія таксама выпіваюць.

Захопленыя гэтай страшнай згубай, гэтым падманным задавальненнем, ні родная маці, ні яе сужыцель не бачаць, што адчувае маленькая дзяўчынка. А ў яе душы пануе страх. Калі збіраюцца вось такія п'яныя кампаніі, яна ўцякае з роднага дома, хаваецца. Гэты страх ужо накладвае адбітак на здароўе дзяўчынкі. А што будзе далей, калі сямейная сітуацыя не выправіцца?

Гэтае пытанне параілі сур'ёзна абдумаць маці дзяўчынкі. Інакш яна будзе пазбаўлена бацькоўскіх правоў. А таксама грамадзянцы варта падтрымліваць парадак у хаце, стварыць быт на належным узроўні. Гэта ў магчымасцях жанчыны — быць добрай гаспадыняй, маці свайму дзіцяці.

Гэта зразумела грамадзянка X. Яна закадзіравалася, вядзе нармальны лад жыцця, працуе, наглядае за парадкам у хаце. I менавіта дзякуючы гэтым стараниям, ей вернуты сын, які некалькі месяцаў выхоўваўся ў сацыяльным прытулку.

А.ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/