ПАКІНЬЦЕ МАШЫНУ ДОМА



22 верасня - Міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля"

У Беларусі 22 верасня пройдзе чарговая штогадовая міжнародная акцыя "Дзень без аўтамабіля”.

Асноўная мэта акцыі - скіраваць увагу насельніцтва да вялікай экалагічнай праблемы нашых гарадоў: якасці паветра, якім мы дыхаем. Таксама сярод мэтаў акцыі - паказаць уплыў кожнага чалавека на сваё здароўе, прапаганда здаровага ладу жыцця.

Нягледзячы на тое, што аўтатранспартны комплекс з'яўляецца важнейшай галіной эканомікі, якая задавальняе патрэбы грамадства ў перавозках, ён у той жа час з'яўляецца буйнейшым забруджвальнікам навакольнага асяроддзя. У маштабах краіны доля транспарту ў агульных выкідах забруджваючых рэчываў у атмасферу ад усіх крыніц дасягае 72%.

У сярэднім, пры прабегу аўтамабіля ў год 15 тысяч км ім спальваецца больш за 2 тоны паліва і спажываецца каля 30 тон паветра. Пры гэтым у атмасферу выкідваецца каля 700 кг чаднага газу (СО), 400 кг дыяксіду азоту, 230 кг вуглевадародаў і іншых забруджваючых рэчываў агульнай колькасцю больш за 200 найменняў. Штогод у паветра з адпрацаванымі газамі мабільнымі крыніцамі выкідваецца каля мільёна тон забруджваючых рэчываў.

Нягледзячы на прымаемыя меры па зніжэнні шкоднага ўздзеяння транспарту на навакольнае асяроддзе, праблема забруджвання атмасфернага паветра выкідамі па-ранейшаму застаецца вострай.

Выкіды аўтатранспарту - адзін з антрапагенных фактараў забруджвання прыроднага асяроддзя. У іх склад уваходзяць такія таксічныя кампаненты, як вокіс вугляроду, вокіс азоту, вуглевадароды, вокіслы серы, злучэнні цяжкіх металаў і іншыя. Гэтыя рэчывы, узнікаючы з выхлапаў рухавіка аўтамабіля, прадуктаў зносу механічных частак, пакрышак, дарожнага пакрыцця, праходзячы розны шлях размяркоўвання ў экасістэме, у рэшце рэшт, уступав ў трафічныя сувязі з прадстаўнікамі жывой прыроды, наносячы ім пэўную шкоду.

Некаторыя з гэтых рэчываў, напрыклад, цяжкія металы і асобныя хлорарганічныя злучэнні, устойлівыя арганічныя забруджвальнікі накопліваюцца ў прыродным асяроддзі і ўяўляюць сур'ёзную пагрозу як для навакольнага асяроддзя, так і для здароўя людзей.

Пры захаванні існуючых тэмпаў росту парка аўтамабіляў прагназуецца, што да 2015 года аб'ём выкідаў забруджваючых рэчываў у паветра ўзрасце на 10% і больш. Акрамя гэтага, падлічана, што кожны дзень аўтамабіль забівае больш за тры тысячы чалавек у свеце (дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя).

Вопыт краін Еўрапейскага саюза па азначанай праблеме паказаў, што рашэнне яе без прыцягнення насельніцтва немагчыма. 3 гэтай мэтай у больш чым 40 краінах Еўропы і іншых кантынентаў праходзіць акцыя “Дзень без аўтамабіля".

Традыцыя праводзіць дзень без аўтамабіляў узнікла ўпершыню ў 1997 годзе ў Францыі ў горадзе Ла Рашэль, а затым гэту ініцыятыву падтрымалі іншыя краіны Еўропы. У 2008 годзе ўпершыню акцыя “Дзень без аўтамабіля” прайшла ў Рэспубліцы Беларусь, у Мінску і абласных цэнтрах рэспублікі.
3 2009 года да правядзення акцыі далучыліся 17 міністэрстваў Рэспублікі Беларусь, аблвыканкамы, Мінскі гарвыканкам і канцэрн “Белнафтахім”. У правядзенні акцыі ўдзельнічаюць практычна ўсе гарады нашай краіны.

Без сумненняў, акцыі “Дзень без аўтамабіля” праходзяць паспяхова, пра што сведчыць паляпшэнне якасці паветра ў гарадах і тое, што толькі за адзін дзень 22 верасня штогод прадухіляецца выкід забруджваючых рэчываў у атмасферу рэспублікі ў аб'ёме 250 тон і больш.

Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі прапануе грамадзянам хоць бы на адзін дзень адмовіццаад выкарыстання аўтатранспарту і прыняць удзел у акцыі “Дзень без аўтамабіля".

Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/