Падзячныя пісьмы прэзідэнта



"Ключи от судеб Отечества находятся не на Западе или Востоке, а здесь, в наших с вами руках. Ведь Беларусь — это все мы. Наш народ сделал выбор в пользу сильной, независимой и процветающей страны и уверенно следует этому пути. Мы достигли очень многого, а впереди — ещё более амбициозные цели и свершения, благодаря которым Беларусь с достоинством войдёт в число передовых европейских государств.

В этот ответственный исторический период мне было важно опереться на поддержку таких, как вы, — настоящих патриотов, неравнодушных и преданных людей с горячими сердцами...» А. Лукашенко, «Выдержка из «Благодарственного письма Президента Республики Беларусь».

Напярэдадні Дня Канстытуцыі на Дзятлаўшчыну з афіцыйным візітам прыехаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда. У кабінеце старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Міхаіл Сяргеевіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Падзячныя пісьмы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь членам ініцыятыўнай групы па выбарах Прэзідэнта.

— Сімвалічна, што ўручэнне Падзячных пісьмаў адбываеца напярэдадні такога важнага для нашай суверэннай дзяржавы свята, як Дзень Канстытуцыі, — звярнуўся дэпутат да прысутных. — Канстытуцыя — Асноўны Закон, які стаў пачаткам пазітыўных працэсаў станаўлення, развіцця і ўмацавання, інстытутаў дзяржаўнай улады ў грамадстве, стаў неабходнай умовай для дынамічнага развіцця эканамічнага, сацыяльна-культурнага патэнцыялу роднай Беларусі. Выбары Прэзідэнта паказалі, у сваю чаргу, што выкананне законаў — гэта гарант спакою і стабільнасці ў развіцці краіны. Мы правялі з вамі актыўную работу, каб не дапусціць хаосу і беспарадкаў. Вялікі дзякуй за тое, што вы сталі на абарону гістарычнага дабрабыту нашай краіны. Уклад Дзятлаўскага раёна ў выбарах — вельмі значны, Дзятлаўшчына не падвяла.

Напрыканцы мерапрыемства старшыня райвыканкама Іван Крахмальчык таксама падзякаваў членам ініцыятыўнай групы за праведзеную работу і адзначыў, што і ў будучым мы павінны думаць і клапаціцца пра свой раён і рэспубліку, пажадаў здароўя, дабрабыту ў сем'ях і поспехаў у працы.

I. ГАЛОМЗІК.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/