Падрыхтоўка да ацяпляльнага перыяду



У кастрычніку пачынаецца ацяпляльны сезон. Дзяржэнерганаглядам ажыццяўляецца пастаянны кантроль за ходам падрыхтоўкі спажыўцоў і цеплакрыніц да ацяпляльнага сезону, надзейнасцю іх энергазабеспячэння пры праходжанні асенне-зімовага перыяду. Усім прадпрыемствам і арганізацыям, якія маюць на сваім балансе крыніцы цеплазабеспячэння або сістэмы спажывання цеплавой энергіі, неабходна атрымаць пашпарт гатоўнасці згодна з устаноўленым графікам, зацверджаным старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама.

Аднак тэрміны, устаноўленыя графікам, спажыўцамі не заўсёды выконваюцца, нягледзячы на тое, прамысловы гэта спажывец з нёкалькімі буйнымі аб'ектамі або непрамысловы з адным маленькім магазінам.

Асноўнай прычынай несвоечасовай падрыхтоўкі з'яўляецца тое, што спажывец не спяшаецца. Многія пачынаюць знімаць на праверку кантрольна-вымяральныя прыборы, прыборы ўліку цеплавой энергіі, праводзіць гідраўлічныя іспыты ў сярэдзіне жніўня, а яшчэ горш - у верасні, і гэтым ствараюць вялікія чэргі на правядзенне работ у спецыялізаваных арганізацыях, хоць гэта неабходна рабіць адразу пасля заканчэння ацяпляльнага сезону і не адкладваць на потым. 3-за гэтага не паспяваюць аформіць пашпарт спажыўца цеплавой энергіі да работы ў асенне-зімовы перыяд 2011-2012 гадоў да 15 кастрычніка.

Так, на 1 кастрычніка 2011 года, згодна з графікам, не атрымалі пашпарт гатоўнасці ААТ "Наваельнянскі КХП", ААТ "Будкомплекс", ДП "Дзятлаўская МПМК-147", СВК "Слава працы".

Інспекцыя энерганагляду па Дзятлаўскім раёне рэкамендуе арганізацыям актывізаваць работы па выкананні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да зімы. Да прадпрыемстваў і арганізацый, якія не атрымалі пашпарт гатоўнасці да 15 кастрычніка 2011 года, у адпаведнасці з артыкулам 20.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прымяняюцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння. Непрыняцце мераў па падрыхтоўцы цеплавы-карыстоўваючага абсталявання для работы ў асенне-зімовы перыяд караецца штрафам у памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка - да ста базавых велічыняў, на юрыдычную асобу - да пяцісот базавых велічыняў.

В. КАСЦЮКЕВІЧ, інспектар Дзятлаўскай энергаінспекцыі.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/