Падаткі - гэта сур'ёзна



29 лютага ў рэдакцыі газеты "Перамога" адбылася "Прамая лінія" з удзелам намесніка начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне I. Б. Гірыка і начальніка аддзела па кантролі за падаткаабкладаннем юрыдычных асобаў А. С Кісялёвай.

Жыхары раёна мелі магчымасць даведацца аб змяненнях у падаткаабкладанні юрыдычных асобаў, індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў у 2012 годзе, аб парадку прадастаўлення дэкларацый аб даходах фізічных асобаў, атрыманыху 2011 годзе.

Пытанне жыхаркі горада Дзятлава: працую на прадпрыемстве, у мяне на ўтрыманні знаходзяцца двое дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. ЦІ маю я льготы па выплаце подоходного падатку?
Адказ I. Б. Гірыка: пры вызначэнні падатковай базы, у вашым выпадку, выкарыстоўваюцца наступныя стандартныя вылікі:
— у памеры 440.000 беларускіх рублёў пры атрыманні даходу ў суме, якая не перавышае 2.680.000 беларускіх рублёў у месяц;
— у памеры 246.000 беларускіх рублёў для грамадзян, якія маюць двух і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Тут адразу хачу зазначыць, што такі вылік выкарыстоўваецца толькі з 1 студзеня 2012 года. Да гэтага часу, скажам, такі двайны стандартны вылік выкарыстоўваўся для бацькоў, якія маюць трох і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, гэта значыць, для шматдзетных сем'яў.
Стаўка падаходнага падатку з фізічных асобаў вызначана ў памеры 12 працэнтаў.

Пытанне жыхара пасёлка Казлоўшчына: дачка атрымлівае першую вышэйшую адукацыю на платнай основе ў Гродзенскім аграрным універсітэце. Згодна з договорам, на навучанне я пералічваю немалым сумы грошай. Ці маю якія-небудзь ільготы па выплаце падатку?
Адказ I. Б. Гірыка: згодна з Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь, пры атрыманні платнай адукацыі існуе сацыяльны вылік. Такі вылік прадастаўляецца фізічным асобам у суме, выплачанай на працягу падатковага перыяду за сваё навучанне, за навучанне блізкіх сваякоў, за навучанне падапечных ва ўстановах адукацыі Рэспублікі Беларусь. Вылік прадастаўляецца плацельшчыкам па месцы асноўнай работы, а пры адсутнасці асноўнай работы — пры падачы падатковай дэкларацыі ў падатковыя органы па заканчэнні падатковага перыяду. Для атрымання выліку плацельшчык павінен прадаставіць арганізацыі наступныя дакументы:
— даведка ўстановы адукацыі Рэспублікі Беларусь;
— копія дагавора, заключенага з установай адукацыі Рэспублікі Беларусь, аб аказанні адукацыйных паслугаў на платнай аснове;
— копія крэдытнага дагавора пры атрыманні крэдытаў банкаў Рэспублікі Беларусь на аплату адукацыі;
— копія дагавора пазыкі пры атрыманні пазыковых сродкаў ад беларускіх арганізацый і прадпрымальнікаў;
— копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
— дакументы, якія пацвярджаюць фактычную аплату адукацыйных паслугаў.
Калі ў падатковым перыядзе сацыяльны падатковы вылік не можа быць выкарыстаны поўнасцю, яго рэшта пераносіцца на наступныя падатковыя гіерыяды да поўнага яго выкарыстання.

Пытанне жыхаркі горада Дзятлава: існуе такі від дзейнасці, як рэпетытарства. Раскажыце падрабязна, як зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам па аказанні гэтага віду дзейнасці, якую суму падатку пры гэтым давядзецца плаціць?
Адказвае I. Б. Гірык: адразу ж хачу засяродзіць вашу ўвагу на тым, што на такі від дзейнасці, як рэпетытарства, рэгістравацца ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка неабавязкова. Дастаткова прыйсці ў падатковую інспекцыю, стаць на ўлік і на падставе заявы аплаціць суму падатку да пачатку вядзення дзейнасці. Згодна з рашэннем Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў ад 20.01.2012 года №143, стаўка адзінага падатку па віду дзейнасці "рэпетытарства" вызначана ў памеры 90.000 беларускіх рублёў у месяц.

Пытанне жыхара пасёлка Наваельня: хачу зарэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам па продажу нехарчовых тавараў. Сваю дзейнасць буду весці на рынку. Тавары таксама збіраюся набываць на рынках Расійскай Федэрацыі. 3 чаго мне пачаць сваю дзейнасць?
Адказвае I. Б. Гірык: вам неабходна па рэгістрацыю ў якасці індывідуальнага лрадпрымальніка звярнуцца ў Дзятлаўскі райвыканкам ("Адно акно"). Пры сабе мець пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны ў памеры 0,5 базавай велічыні (гэта 17.500 беларускіх рублёў) і адзін фотаздымак.
Пры атрыманні пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, здзяйсняецца афармленне ўсіх дакументаў у падатковай інспекцыі. Гэта, у першую чаргу, рэгістрацыя кнігі праверак (рэвізій), атрыманне кнігі заўваг і прапаноў. Пасля ўсіх кансультацый інспектара, на падставе прадастаўлення падатковай дэкларацыі, будзе весціся выплата адзінага падатку і падатку на дадатковы кошт у фіксаванай суме. Пры наяўнасці ўсіх пацвярджаючых дакументаў на набыццё тавараў, можа прымяняцца і іншы парадак падаткаабкладання, а гэта і спрошчаная сістэма падаткаабкладання, і агульны парадак выплаты падаткаў.
Такі від дзейнасці можна весці і без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, але тут існуе наступная асаблівасць: такая дзейнасць можа весціся не больш за 5 дзён на працягу каляндарнага месяца.

Пытанне жыхара горада Дзятлава: на працягу 2011 года я прадаў два легкавыя аўтамабілі. Ці патрэбна ў гэтым выпадку прадастаўляць падатковую дэкларацыю і якім чынам вызначаецца доход, з якога будзе выплачвацца падатак?
Адказ I. Б. Гірыка: такі парадак падаткаабкладання, а менавіта ад продажу на працягу каляндарнага года двух і больш аўтамабіляў або іншых механічных транспартных сродкаў, у нас у Рэспубліцы Беларусь існуе ўжо даўно. Чарговасць адчужэння маёмасці вызначаецца па даце здзяйснення здзелкі. Пры адчужэнні на працягу аднаго дня двух і больш адзінак транспарту (калі адносяцца да аднаго віду) права вызначэння чарговасці здзяйснення здзелкі прадастаўляецца плацельшчыку. У такім выпадку падатковая дэкларацыя прадастаўляецца не пазней за 1 сакавіка года, які ідзе за мінулым падатковым перыядам. У падатковай дэкларацыі ўказваецца сума атрыманага даходу ад рэалізацыі другога аўтамабіля, а таксама дакументальна пацверджаныя расходы, звязаныя з яго набыццём. Абкладацца падаткам будзе толькі розніца паміж сумай продажу і сумай пакупкі. У выпадку непрадастаўлення дэкларацыі ва указаны тэрмін (не пазней за 1 сакавіка) будзе прымяняцца адміністрацыйная адказнасць, згодна з дзеючым заканадаўствам.

Падрыхтавала далруку I. КАУКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/