ПАДАРУНКІ ДЗЕЦЯМ



Пачаўся новы навучальны год. Старт яму далі першыя званкі, якія адзвінелі ва ўсіх установах адукацыі нашай рэспублікі. На Дзятлаўшчыне да пачатку заняткаў рыхтаваліся не толькі школьнікі, а і наведвальнікі Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Урачыстая лінейка, прымеркаваная да гэтай падзеі, адбылася нёкалькімі днямі пазней за школьныя. У мерапрыемстве прынялі ўдзел выхаванцы Цэнтра, іх бацькі і педагогі, а таксама госці ўстановы: спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Першай прысутных павіншавала Марына Эдвардаўна Гуговіч, дырэктар Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Яна пажадала выхаванцам і іх бацькам плённага навучальнага года, здароўя і цярпення ў дасягненні пастаўленых мэтаў.

Госці ўстановы далучыліся да пажаданняў Марыны Эдвардаўны і таксама павіншавалі наведвальнікаў Цэнтра з пачаткам новага навучальнага года. Каб гэты дзень стаў для дзяцей запамінальным, а вучоба прыемнай, спецыялісты Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ўручылі ім падарункі ад спонсараў з Люксембурга. Гэта былі мяккія цацкі і школьныя прылады.

I. КАЎКЕЛЬ

_____________________________________________________________________________________________________
Хотите заняться малым бизнесом на досуге? Возможно печать различных забавных принтов и картинок на футболках именно то, что вам нужно? А все что для этого надо – это приобрести принтеры для печати на футболках. Пройти обучение вы сможете на специальных курсах или даже по интернету.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/