ПАЧАЎСЯ ДРУГІ ЭТАП АКЦЫІ “Ў ЦЭНТРЫ ЎВАГІ - ДЗЕЦІ!”



Першы этап акцыі ў Дзятлаве праводзіўся ля гандлёвага павільёна "Школьны базар".

Работнікі МНС, актывісты арганізацый Беларускага моладзевага таварыства юных ратаўнікоў-пажарных і клуба юных ратаўнікоў-пажарных праводзілі гутаркі з пакупнікамі, раздавалі ім прафілактычныя памяткі і лістоўкі. Дарослыя і дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў віктарыне па правілах пажарнай бяспекі.

Другі этап акцыі распачаўся з выступления работнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях на школьных лінейках. Першакласнікі атрымалі маляўнічыя кнігі “Формула бяспекі”. Таксама на пачатку верасня ва ўстановах адукацыі і аховы здароўя, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва праводзілася аперацыя “Эвакуацыя”. Асаблівая ўвага была нададзена ўстановам, дзе знаходзяцца дзеці, састарэлыя і грамадзяне з псіхафізічнымі асаблівасцямі.

Пасля завяршэння практычных мерапрыемстваў была праведзена "работа над памылкамі". Ратаўнікі абмеркавалі з персаналам, як ён быў падрыхтаваны да правядзення аперацыі “Эвакуацыя”, наколькі ведае, як трэба паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.

Надалей у рамках другога этапу акцыі “У цэнтры ўвагі - дзеці!" афіцэры аддзелаў па надзвычайных сітуацыях сумесна з работнікамі добраахвотнага пажарнага таварыства і таварыства ратавання на водах правядуць прафілактычныя гутаркі з дзецьмі, паўдзельнічаюць у класных гадзінах і бацькоўскіх сходах. У час іх будуць прадэманстраваны тэматычныя стужкі і мультфільмы.

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/