“П’ЯНСТВУ – НЕ!”



На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна ёсць выпадкі атручвання грамадзян этылавым алкаголем і сурагатамі алкаголю.

Значнай таксама з’яўляецца колькасць злачынстваў і правапарушэнняў, якія былі ўчынены ў стане алкагольнага ап’янення.

У сувязі з гэтым у дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама створана і кругласутачна працуе тэлефонная лінія “П’янству – не!” Патэлефанаваўшы на яе, вы можаце паведаміць аб фактах незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама аб фактах гвалту ў сям’і, іншую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях.

Ананімнасць гарантуецца.

Тэлефон у г. Гродна: 79-73-33. Тэлефоны аддзела ўнутраных спраў г. Дзятлава: 2-13-34 – кругласутачна, 2-17-48 – з 9 да 18 гадзін.

А. ЖАЛНЕРЧЫК, начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/