Піянерыя адзначыла юбілей



У верасні свой юбілей адзначыла Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. На Дзятлаўшчыне святочная праграма ўключала некалькі мерапрыемстваў, фіналам якіх стала тэматычная праграма для старшакласнікаў "Гуляюць дзеці — гуляем мы".

Мерапрыемства адбылося ў СШ № 1, дзе таксама сабраліся вучні СШ №3 і гімназіі № 1 г. Дзятлава. Праграма ўяўляла сабой міні-спаборніцтва між школамі, таму кожная каманда атрымала індывідуальнае творчае заданне.

Яно было звязана са сферай інтарэсаў сучаснай моладзі — графіці, музыкай, камп'ютарнымі тэхналогіямі.
Пакуль дзеці рыхтаваліся, на сцэне праходзіў другі этап святочнай праграмы, дзе разам з вучнямі ўдзельнічалі і іх настаўнікі. Яны яшчэ раз апынуліся ў сваёй піянерскай маладосці, прайшлі ўрачыстае пасвячэнне ў піянеры.

Кульмінацыяй свята стала дэманстрацыя выкананых творчых заданняў, да падрыхтоўкі якіх удзельнікі мерапрыемства падышлі крэатыўна. Напрыканцы свята ўдзельнікі і гледачы мерапрыемства выканалі гімн піянерыі.

P. S. Сектар па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага дома культуры выказвае ўдзячнасць за супрацоўніцтва ў правядзенні свята райкаму ГА "БРСМ" на чале з С. Валчкевічам, I. Мішчанка, Т. Ваніслаўчык, Л. Ляўкевіч, I. Каско, усім дзецям, якія прынялі ўдзел у гэтай праграме.

Н. БАКЛУШЫНА, загадчыца сектара па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага раённага дома культуры.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/