НОВЫ ГОД – ЧАС ЦУДАЎ



Новы год – гэта свята, якое аб’ядноўвае ўсе пакаленні. Упрыгожаны горад пераліваецца ў начы дзясяткамі рознакаляровых агеньчыкаў. Пах елкі і мандарынаў кружыць галаву. Вясёлым смехам дзяцей, зніжэннем цэнаў на тавары ў магазінах, турботамі ў выбары падаркаў напоўнены дні. І не бяда, што няма снегу. Але кожны чалавек – і малады, і стары з нецярпеннем і хваляваннем чакае прыемных падарункаў, спаўнення запаветных мараў, свежых уражанняў, і, безумоўна, чакае больш шчаслівага і плённага года.

У гэтым няма нічога дрэннага. Любоў, клопат, увагу адзін да аднаго праяўляем мы нячаста. Добра, што ёсць такія дні, якія вырываюць нас з паўсядзённасці, мітусні і прымушаюць падумаць пра больш высокае і каштоўнае ў жыцці – нашых блізкіх. Аднак ва ўсяго гэтага ёсць і зваротны бок.
Пасля прыгатаванняў да свята пачынаецца, як казаў свяціцель Іаан Златавуст, прапаведнік хрысціянскага вучэння, “дьявольские всенощные гулянья, шутки, бранныя крики, ночные пляски и смешные забавы”.

-- А што тут такога? -- здзіўлена хтосьці скажа. – Заўтра ж – выхадны, а сёння – свята! Не грэх выпіць і пабуяніць!

І напіваюцца людзі да такой ступені, што на наступны дзень устаць з ложка – вялікая праблема: невыносна баліць галава, ломіць цела, “сушняк”.
А ці такім павінен быць першы дзень Новага года? У народзе лічыцца, што як сустрэнеш надыходзячы год, так і яго правядзеш. Калі ўлічваць гэтыя прымхі, то не цяжка здагадацца, якім будзе год для такіх небаракаў.

Цудоўна наконт гэтага зноў-такі гаворыць свяціцель Іаан Златавуст: “Крайне безумно по одному счастливому дню ожидать того же на весь год; и не только от безумия, но и от диавольского влияния происходит та мысль, будто в делах вашей жизни надобно полагаться не на собственную ревность и деятельность, а на дневные обращения времени. Счастлив для тебя будет год во всем не тогда, как ты будешь пьянствовать в первый день, но если и в первый, и в каждый день будешь делать угодное Богу”.

Свяшчэннае Пісанне і айцы Царквы вельмі негатыўна адносяцца да празмернага ўжывання спіртных напояў не толькі ў навагоднюю ноч, але і ў паўсядзённым жыцці.

Так, Ісус, сын Сірахаў, кажа: “Излишнее употребление вина увеличивает ярость неразумного до преткновения, умаляя крепость его и причиняя раны” (Сір. 31,34-35). А свяціцель Васілій Вялікі, сусветны настаўнік, вучыць: “Пьяница недостин жить в обществе разумных существ: его следаволо бы поместить между животными и изгнать из общества людей”. Вялікі святы хрысціянскай царквы кажа так таму, што згодна з царкоўным вучэннем, “пьяницы… царства Божия не наследуют” (1 Кор.6,10; Гал.5, 21). Акрамя таго, п’янства з’яўляецца яшчэ і пачаткам беднасці, распусты, няпраўды, сварак, боек і нават забойстваў.

У праваслаўных Новы год выпадае на апошні тыдзень каляднага посту. У гэты час веруючыя збіраюцца з апошнімі сіламі і ўзмацняюць пост перад сустрэчай з Боганемаўлём Хрыстом, які неўабаве народзіцца ў яслях ад Прачыстай Дзевы Марыі.

Ці святкуюць праваслаўныя адзін з галоўных святаў года і якім чынам? Ці глядзяць яны тэлевізар у гэтую ноч, што на стале? Такія пытанні не рэдкія ў час навагодніх святаў.

Новы год большасць праваслаўных веруючых не святкуюць, бо няма калі. Дзівосна, але гэта факт. У той час, як людзі пад аглушальныя гукі песень частуюцца салатам аліўе, селядцом пад шубай, запіваючы шампанскім, у храмах нашай краіны ажыццяўляецца малебен з акафістам святому Ваніфацію, які да сваёй пакутніцкай смерці цярпеў ад п'янства.

Гэты чалавек быў рабом багатай рымлянкі Аглаіды і знаходзіўся з ёй у беззаконным сужыцельстве. Перад тым, як адправіцца на Усход, каб выканаць жаданне сваёй уладаркі, якая раскаялася і хацела мець у палацы мошчы, Ваніфацій пацікавіўся, што яна зробіць, калі заместа мошчаў прынясуць яго астанкі. Аглаіда толькі пажартавала, назваўшы яго беспрабудным п’яніцам, але дала вялікую суму грошай на набыццё мошчаў тых, хто пакутаваў за Хрыста.

На Усходзе, куды накіраваўся Ваніфацій, з ім адбыўся цуд. Пасля таго, як ён убачыў пакуты хрысціян, гэты чалавек прыняў храсціянкую веру. Пасля жорсткіх здзекаў у 290 годзе, за 23 гады да легалізацыі хрысціянскай рэлігіі ў Рымскай імперыі, ён быў абезгалоўлены ў Тарсе.

Пасланыя Аглаідай слугі прынеслі цела Ваніфація. Над мошчамі пакутніка яна ўзвяла храм. Сёння святому моляцца ад згубнай страсці вінапіцця.
Варта зазначыць, што ў навагоднюю ноч пасля малебна ў некаторых храмах Слонімшчыны служылася першая ў надышоўшым годзе літургія. Гэтым Царква дзякуе Усявышняга за пражыты адрэзак часу і просіць благаславення на асвячэння года. Гасподзь праз Прамудрага Саламона кажа: “Потому что через Меня умножаться дни твои; и прибавиться тебе лет жизни”.

Новы год – час цудаў. Давайце не будзем чакаць, калі яны зваляцца на нас з неба, а самі створым іх для адзінокай бабулькі ў пад’ездзе дома, цяжкахворага – у гарадской бальніцы, для беспрытульных, дзяцей, якія засталіся без бацькоў, для ўсіх тых, хто мае патрэбу ў нашай дапамозе. Тады, глядзіш, унутры нас адбудзецца цуд духоўнага абнаўлення, і мы ў поўнай меры адчуем прыход свята.

І. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/