Ніна Ляонка: "У ПАШТАЛЬЁНА НЯМА КЕПСКАГА НАДВОР'Я"



Паштальён - прафесія вандроўніка. Толькі падарожжа ў кожнага сваё, па строга вызначаным участку. Зрэдку іх можна застаць проста на месцы, заўжды гэтыя работнікі пошты на шляху да адрасата. Хіба толькі "ўкрасці" хвілінку часу, пакуль разбіраецца пошта ды рыхтуецца паштовая сумка для звыклага абходу. За гэтай справай і застала я паштальёна Дзятлаўскага вузла паштовай сувязі Ніну Ляонка.

Прыемная, інтэлігентнага выгляду жанчына ў акулярах падалася мне больш падобнай да настаўніцы. Яна пільна ўглядалася ў назвы газет, раскладваючы іх па парадку адрасоў.

— Адну хвіліначку, зараз усё вырашым, — ветліва звярнулася яна да мяне, мяркуючы, што прыйшоў нехта з падпісчыкаў па сваіх пытаннях.

А калі даведалася, што перад ёй карэспандэнт, нават крыху сумелася: не ўмеюць такія людзі гаварыць пра сябе, не любяць славы. Маўляў, проста выконваем сваю працу. Ніна Леанідаўна ўжо два гады працуе паштальёнам у Дзятлаўскім вузле паштовай сувязі. "Фронт" работы ў яе немалы: паштальёнам яна па вуліцах Савецкай, Лермантава, Вахоніна, па ўсім мікрараёне вуліцы Навагрудскай.

— Ці складаная сёння работа паштальёна? — пытаюся ў Ніны Леанідаўны.
— Хто не хоча працаваць — таму паўсюль складана, а зусім лёгкай работы не бывае.

— Цяжкая сумка паштальёна? Што ў ёй?
— Даволі важная. Тут газеты, часопісы, апавяшчэнні, пісьмаў стос, ды яшчэ пенсію носім, акурат пара надышла. Частку газет падвозіць паштовы транспарт бліжэй да месца, каб нам прасцей было. Акрамя таго, бяром з сабой тавары паўсядзённага попыту, якія рэалізуюцца праз пошту.

— Ці ёсць любімыя дні ў працы?
— Так, кожны аўторак, калі менш пошты прыходзіць: і сумка на плячы лягчэйшая, і маршрут крыху карацейшы.

— На двары — завіруха. Не перашкаджае такое надвор'е працаваць?
— Нам любое надвор'е падыходзіць. Прызвычаіліся ўжо. Аднойчы нехта з падпісчыкаў нават пажартаваў, перафразаваўшы вядомую песню пра надвор'е: "У паштальёна няма кепскага надвор'я". I з ім можна пагадзіцца!

— Што чытаюць сёння дзятлаўчане?
— I "Советскую Белоруссию", і "7 дней", і "Талаку" з усімі яе дадаткамі, шмат якія галіновыя выданні і, вядома, раённую газету "Перамога".

— А самі выпісваеце перыёдыку?
— Абавязкова! I інфармацыйныя выданні выпісваю, і па захапленнях (як, напрыклад, "Хатнія кветкі"). Я лічу, што чалавек павінен цікавіцца тым, што адбываецца вакол яго. А лепшы спосаб тэта рабіць — чытаць прэсу.

Сама родам з вёскі Вусце, што на Дзятлаўшчыне, Ніна Леанідаўна зусім маленькай патрапіла разам з бацькамі ў Казахстан: за савецкім часам тыя адправіліся "падымаць" цаліну. I толькі ў сваё 18-годдзе вярнулася на Дзятлаўшчыну. Сёння яна падняла сваю "цаліну" — наладзіла кантакты і прыязныя адносіны да паштовай службы на сваім участку. Для гэтага нямала прыйшлося сіл прыкласці: у першы дзень працы хадзіла паўсюль з блакнотам, запревала, дзе які дом знаходзіцца і як туды прайсці. А на другі дзень ужо па памяці разабралася. Нават прызвычаілася да такой ранішняй работы: яшчэ няма сямі гадзін раніцы — а паштальёны ўжо на месцы. Адпачываць можна пасля абеду, калі ўся пошта дайшла да адрасатаў. Калі ідзе падпіска, Ніна Леанідаўна і ўвечары дома не расседжваецца: ходзіць па кватэрах, каб падпісаць на газеты і часопісы тых, хто днём не дома.

— За два гады працы пазнаёмілася з абанентамі, усіх да аднаго, хто ў мяне перыёдыку выпісвае, ведаю. Ды і яны ўжо прызвычаіліся да свайго паштальёна. Вось як скончыцца новабудоўля, дадасца новых кватэраў на участку, буду і з імі працаваць.

Хутка Новы год, і сумкі паштальёнаў напоўняцца добрымі віншавальнымі словамі паштова'к і пісьмаў. I паштальёны стануць асабліва чаканымі, як дастаўнікі добрых навінаў і прывітанняў. Ніна Леанідаўна згадвае Новы год свайго дзяцінства, калі аднойчы мама прынесла дамоў мандарыны, вялікі па тых часах дэфіцыт і бязмернае шчасце для яе. Цяпер больш магчымасцяў: і мандарыны можна набыць, і нават ананасы. Амаль у кожным доме тэлебачанне і інтэрнэт... Але ўсё адно засталася добрая традыцыя віншаваць адзін аднаго паштоўкамі. Працы ў паштальёнаў большае, але і настрой святочны такая прыемная місія стварае.

На пытанне, чым яшчэ падабаецца работа паштальёна, Ніна Леанідаўна выдае:
— Тым, што ніколі на месцы не сядзім: тут табе і прагулкі на свежым паветры, і спорт, які не дае губляць добрую форму, і час паразважаць самому сабе пра жыццё па дарозе. Ды і радуе, што з людзьмі можна пагутарыць.

Менавіта апошняе, па-мойму, і з'яўляецца для Ніны Леанідаўны вырашальным у яе працы: мець магчымасць выслухаць людзей і самой быць пачутай. Бо кожны шукае ў прафесіі нешта важнае для сябе і, у той жа час, кожная прафесія шукае сваіх герояў. Трэба толькі зрабіць крок наперад.

Н. АВЯРЧУК

____________________________________________________________________________________________
Сохранение и преумножение заработанных денежных средств волнует каждого человека. Один из способов перспективного вложения капитала - приобретение недвижимости за рубежом. Приобретенная
зарубежная недвижимость в курортной зоне, несомненно, за счет сдачи в аренду в достаточно короткое время окупит себя и начнет приносить стабильный доход.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/