Інфарм-кур'ер-8



ПІСЬМЕННІК ГОДА

Нядаўна ў Гродне адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне прэміяй А. Дубко Гродзенскага абласнога камітэта. Сёлета яе атрымалі 12 таленавітых дзеячаў культуры і мастацтва. У ліку лаўрэатаў — наша зямлячка, ураджэнка вёскі Капці Ала Нікіпорчык. Яна прызнана лепшай у намінацыі "Пісьменнік года".

ВЫНІКІ КОНКУРСУ

Падведзены вынікі конкурсу па добраўпарадкаванні і эстэтызацыі адміністрацыйных будынкаў і падведамасных тэрыторый. Ганаровай граматай Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта адзначаны СВК "Вензавец", Вензавецкая сярэдняя школа, упраўленне спецыяльных работ ААТ "Будкомплекс" г. Дзятлава.

Грамату раённага камітэта атрымалі Дзятлаўскі раённы дом культуры, СВК "Граніт-Агра", Дзятлаўскі раён электрычных сетак.

Падзячным пісьмом узнагароджаны раённы аддзел Фонду сацыяльнай аба-роны насельніцтва, Казлоўшчынскі пасялковы выканаўчы камітэт, адасобленае структурнае падраздзяленне "Парэцкі спіртавы завод".

ВОДГУК АЛІМПІЯД

Прайшлі абласныя алімпіяды па інфарматыцы і хіміі. Дыплом другой ступені і права ўдзельнічаць у рэспубліканскай алімпіядзе па інфарматыцы атрымаў вучань 9 класа Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Андрэй Пульша (настаўнік А.3.Гецэвіч). Паспяхова выступіў самы юны удзельнік абласной алімпіяды па інфарматыцы, вучань 7 класа гімназіі №1 г. Дзятлава Павел Дарашкевіч. Ён узнагароджаны Ганаровай граматай. Па выніках алімпіяды па хіміі пахвальны водгук атрымаў вучань 9 класа гімназіі №1 Андрэй Пазняк.

"ЗВОНКАЯ РАНІЦА"

Такую назву мае конкурс юных вакалістаў, які праводзіць газета "Раніца". Удзел у ім прымаюць вучні 7-10 класаў.
Нядаўна прайшоў першы тур конкурсу. У Дзятлаўскім раёне ён адбыўся ў СШ №3 г. Дзятлава. Свае сілы паспрабавалі 11 вучняў школ раёна. У фінал выйшлі Максім Юганаў, Наталля Пінчук, Ірына Гапоненка, Ксенія Юргілевіч.
Фінал "Звонкай раніцы" пройдзе з 26 сакавіка па 15 красавіка ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Зубраня".

А. ДУБРОЎСКАЯ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/