Незаконнае паляванне



Вечарам 20 снежня каля аўтамабіля, што стаяў на абочыне дарогі Дзярэчын - Залацеева Зэльвенскага раёна, былі затрыманы пяць жыхароў, якія вярталіся з палявання. Пры аглядзе багажніка аўтамабіля былі выяўлены галава і мяса дзікага кабана, спакаваныя ў рэчмяшкі.

У працэсе далей шага разбіральніцтва выявілася, што дзікі кабан быў здабыты без адпаведнага дазволу, шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, склала 60 базавых велічыняў ці 2 100 000 рублёў (у асабліва буйным памеры).

Зэльвенскім РАУС па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 282 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконнее паляванне). За дадзенае злачынства прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3-х гадоў і вяртанне вызначанай шкоды.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/