Невычэрпны "Родник" санаторыя "Радон"



Лячэбна-аздараўленчыя працэдуры і добра арганізаваная культурна-забаўляльная праграма ствараюць
у санаторыі "Радон" камфортную атмасферу і садзейнічаюць актыўнаму адпачынку і лячэнню.

Усю культурна-забаўляльную праграму ў санаторыі здзяйсняе эстрадны калектыў "Родник", які створаны аддзелам культуры. У склад яго ўваходзяць не толькі работнікі санаторыя, але і тыя, хто прыехаў сюды папраўляць сваё здароўе.

Сярод іх заўсёды знаходзяцца і спевакі, і чытачы, і танцоры, якія з задавальненнем выступаюць у штотыднёвай канцэртнай праграме "Песня збірае сяброў". Галоўнае, што гэта даўно стала добрай традыцыяй у санаторыі "Радон". Тут заўсёды адзначаюць "Дзень імянінніка" ў гонар тых, хто ў час адпачынку святкуе свой Дзень нараджэння.

Часта арганізоўваюцца сустрэчы з цікавымі людзьмі, пазнаваўчыя лекцыі, святкуюцца дзяржаўныя святы, праводзяцца абрадавыя і забаўляльна-гульнёвыя праграмы на аснове беларускіх народных традыцый і звычаяў. Такія мерапрыемствы добра ўспрымаюцца гасцямі з Польшчы, Германіі, краін Балтыі, Расіі, Украіны, Арменіі.

Вялікім поспехам у адпачывальнікаў карыстаюцца комплексныя экскурсіі ў Гродна, Жыровіцкі манастыр, Лідскі, Мірскі і Нясвіжскі замкі, Брэсцкую крэпасць-герой, на шклозавод "Нёман".

Работа супрацоўнікаў аддзела культуры санаторыя заўважная. Кожную раніцу на стэндзе аб'яваў прадстаўлена інфармацыя пра тое, што цікавае чакае адпачывальнікаў у той ці іншы дзень. Той, хто любіць цішыню, спакой і ўтульнасць, можа наведаць кафэ "Пані Ква", якое размешчана за пяцьдзясят метраў ад галоўнага корпуса санаторыя. Там цудоўна і запамінальна можна правесці вечар.

А вось калі аб'яўляюць пра выступление самадзейнага эстраднага калектыву "Родник", у актавай зале, якая змяшчае 250 чалавек, свабодных месцаў не бывае. Я лічу такія канцэрты асаблівай лячэбна-аздараўленчай працэдурай, якая праводзіцца ў мэтах стварэння ўмоваў для больш рацыянальнага выкарыстання адпачывальнікамі свайго вольнага часу, пашырэння рэальных магчымасцяў для праяўлення сваіх творчых здольнасцяў, здаровага ладу жыцця. I ўсё гэта ствараюць работнікі аддзела культуры санаторыя з улікам кантынгенту адпачывальнікаў і іх пажаданняў.

Вельмі часта на старонках газет можна прачытаць падзякі дактарам і медработнікам, якія садзейнічаюць выздараўленню хворага чалавека. I гэта правільна. Але я хачу выказаць словы ўдзячнасці і работнікам культуры, якія робяць наш адпачынак і лячэнне больш камфортным і запамінальным. Яны прафесіянальна і з асаблівай дабрынёй выконваюць сваю паўсядзённую работу.

Апошнія восем гадоў я прыязджаю ў санаторый "Радон" лячыць свае параненыя цяжкімі геалагічнымі паходамі ногі. I ўсе гэтыя гады не перастаю дзівіцца на работу супрацоўнікаў аддзела культуры санаторыя. I за гэта ім вялікі дзякуй. Я зноў прыеду сюды лячыцца, адпачываць і проста цешыцца жыццём, і буду, зразумела, чакаць сустрэч з невычэрпным "Родником" санаторыя "Радон".

А. БАГДАСАРАЎ, прафесар

_____________________________________________________________________________________________________
Тепло - это хорошо. Однако и без холода не обойтись. Для сохранения продуктов никак не обойтись без холодильных и морозильных камер. Пожаротушение, системы кондиционирования как помещений, так и автотранспорта - везде используются хладагенты (хладоны, фреоны). Компания Миаконд предлагает купить фреон (хладагенты) в Перми. Качественный фреон в Перми от Миаконда - это гарантия безотказного функционирования ваших систем и аппаратов.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/