Не парушайце правіла палявання



Адпаведна Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з 1 мая па 30 верасня з 18 да 9 гадзін дазволена паляванне на кабана (дарослых самцоў узростам 2 гады і старэйшых і маладняк узростам да 2 гадоў любога полу) па разавых дазволах ружэйным спосабам з падыходу і засады.

3 15 мая па 30 верасня з 18 да 9 гадзін дазволена паляванне на казулю (дарослых самцоў трафейнай якасці і селекцыйных жывёлін любога полу і ўзросту) ружэйным спосабам з падыходу, засады і з падкліканнем. Пры паляванні на дарослых жывёлін можна карыстацца наразным паляўнічым ружжом з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольным паляўнічым ружжом з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў.

Пры паляванні на маладняк узростам да 2 гадоў можна карыстацца наразным паляўнічым ружжом з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольным паляўнічым ружжом з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных карцеччу дыяметрам 6,5 міліметра і больш.

3 1 па 30 верасня з 18 да 9 гадзін адкрыта ружэйнае паляванне па разавых дазволах з падыходу, засады, з падкліканнем (на вабу) на дарослых самцоў лася і аленя трафейнай якасці і селекцыйных жывёлін любога полу і ўзросту. Пры паляванні на лася і аленя дазволена карыстацца наразной паляўнічай зброяй з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў і гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем толькі кулявых патронаў.

3 1 верасня па 31 студзеня ў светлы час сутак адкрыты сезон палявання на рачнога бабра і рачную выдру па разавых дазволах. Спосаб палявання - ружэйны, а таксама з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, засады, безружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі.

Пры паляванні на бабра і выдру дазволена карыстацца наразной паляўнічай зброяй з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў і гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем кулявых патронаў і патронаў, зараджаных шротам з дыяметрам 5 міліметраў і больш, пасткамі (акрамя петляў), сачкамі, капканамі №№ 5-7, паляўнічымі сабакамі (тэр'еры, таксы, лайкі, шпіцы і прымітыўныя пароды, лягавыя, спаніэлі, рэтрыверы, водныя сабакі).

3 1 жніўня па 30 лістапада ў светлы час сутак адкрыта паляванне на цецерука па разавых дазволах. Спосаб палявання - ружэйны з падыходу, з паляўнічымі сабакамі. Пры паляванні дазволена карыстацца гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам, паляўнічых сабак - лягавых, сгіаніэляў, рэтрывераў.

3 3 верасня па 11 снежня ў светлы час сутак адкрыты летне-асенні сезон палявання на рабчыка, шэрую курапатку, фазана. Спосаб палявання - ружэйны з падыходу, засады, з падкліканнем. Пры паляванні дазволена карыстацца гладкаствольнаю паляўнічаю зброяю з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам, дазволена карыстацца паляўнічымі сабакамі ўсіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў (борзых).

3 13 жніўня па 11 снежня у светлы час сутак адкрыты летне-асенні сезон палявання на вадаплаўную і балотную дзічыну (дичь), перапёлак, вальдшнэпаў і дзікіх галубоў. Спосаб палявання - ружэйны, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу, засады, з падкліканнем, з пад'езду на маламерных суднах. Пры паляванні дазволена карыстацца гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам, дазволена карыстацца паляўнічымі сабакамі ўсіх груп, акрамя ганчакоў і хартоў, дазволена карыстацца маламернымі суднамі без рухавіка альбо з непрацуючым рухавіком.

3 17 верасня па 11 снежня ў светлы час сутак адкрыты летне-асенні сезон палявання на гуся (белалобы, гуменнік, шэры, канадская казарка). Спосаб палявання - ружэйны з падыходу, засады, з падкліканнем, з пад'езду на маламерных суднах. Пры паляванні дазволена карыстацца гладкаствольнай паляўнічай зброяй з выкарыстаннем патронаў, начыненых шротам, для пошуку і падавання здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак - тэр'ераў, таксаў, лягавых, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак, дазволена выкарыстанне маламерных суднаў без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком. Дапускаецца здабыча дзікіх жывёлін непажаданых відаў у парадку, які ўстаноўлены Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання.

3 прычыны наяўных неаднаразовых выпадкаў парушэння Правілаў вядзення паляўнічай і рыбалоўнай гаспадаркі, палявання і рыбалкі, з мэтаю хуткага і аператыўнага рэагавання для затрымання правапарушальнікаў у Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету кругласутачна працуе тэлефон "Гарачай лініі" (8-01562) 2-48-64, па якім можна паведаміць пра вядомыя парушэнні, датычныя аховы і выкарыстання жывёлін, якія з'яўляюцца аб'ектамі палявання і рыбалоўства, а таксама пра парушэнні, датычныя аховы і выкарыстання драўнінна-хмызняковай расліннасці і дзікарослых раслін у паляўнічых, рыбалоўных угоддзях, на асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях.

У зону адказнасці інспекцыі ўваходзяць Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі раёны. Ананімнасць атрыманай інфармацыі гарантуем.

Г. ШЛЫКОВІЧ, начальнік Слонімскай міжрайінспекцыі.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/