Не пакідайце веласіпеды без нагляду



Сёлета на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна, як і ў іншых раёнах нашай вобласці, пачасціліся крадзяжы веласіпедаў. Асноўная прычына ўчынення такіх злачынстваў — незахаванне ўладальнікамі двухколага транспарту мераў перасцярогі ад пасягальніцтваў злодзеяў.

Грамадзяне неабачліва пакідаюць веласіпеды без нагляду ў пад'ездах, ля дамоў і магазінаў. Існуе некалькі правілаў для гаспадароў гэтых транспартных сродкаў, прытрымліваючыся якіх можна пазбегнуць непрыемнасцяў са злодзеямі.

Па-першае, нельга пакідаць веласіпеды без нагляду ў грамадскіх месцах. Калі ж даводзіцца гэта рабіць, выкарыстоўвайце спецыяльныя "замкі", якія забяспечаць іх захаванасць.

Па-другое, неабходна прыняць меры па тэхнічнай умацаванасці месцаў захавання двухколых транспартных сродкаў (гаражоў, хлявоў і іншых).

I нарэшце: не дазваляйце карыстацца вашымі веласіпедамі незнаемым або малазнаёмым асобам.

А. ЛАМАКА, начальник аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/