НЕ КІДАЙЦЕ СМЕЦЦЕ АБЫ ДЗЕ!



Рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама №152 ад 01.04.2009 была зацверджана схема вывазу камунальных адходаў па Дзятлаўскім раёне, у якой былі абумоўлены перыядычнасць вывазу, месцы збору цвёрдых камунальных адходаў у населеных пунктах, замацаваны службовыя асобы. Так у горадзе Дзятлаве, гарпаселках Наваельня і Казлоўшчына, пасёлку Гезгалы і некаторых сельскіх населеных пунктах збор і вываз адходаў ажыццяўляецца тэхнікай РУП ЖКГ на падставе складзеных дамоваў.

Па вызначаных днях у пэўны час смеццявоз прыязджае да домаўладання, каб забраць назапашанае смецце. Аднак не ўсе жыхары ставяцца да гэтага адказна. Некаторыя забываюцца пра тое, што пакет смецця, калі яго вынеслі, абавязкова трэба кінуць у кантэйнер, а не пакідаць побач, ці кінуць у кантэйнер, прызначаны для збору другасных рэсурсаў (кардон, пластык, тэкстыль, шкло). Усяго ў раёне ўсталяваны 102 кантэйнеры для паасобнага збору смецця.

У сельскіх населеных пунктах, дзе збор камунальных адходаў ахапіць сіламі РУП ЖКГ немагчыма, актыўны ўдзел у вывазе смецця павінны прымаць СВК. З гэтай мэтай раз ці два ў месяц сваёй тэхнікай вывозяць назапашанае людзьмі смецце на бліжэйшы палігон цвердых камунальных адходаў.

У выніку праведзеных з раённай газетай, сельскімі саветамі, лясгасам палявых мерапрыемстваў, інспекцыяй былі выяўлены наступныя парушэнні, якія сведчаць пра недастатковы узровень экалагічнага выхавання. Так, грамадзянін Д. А. Нікіпорчык вывез курчы ад расчысткі прысядзібнага ўчастка ў лясны масіў побач з Наваельняй, за што быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 15.63 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Вадзіцель СВК "Верцялішкі" А. П. Запаснік падчас прыпынку (для прыняцця ежы) ў лясным квартале Гезгалаўскага лясніцтва выкінуў побытавае смецце. За гэта быў аштрафаваны. А. Р. Аўгустовіч выкінуў смецце ў кустоўе побач з мініпалігонам Карыца-1. Адпаведна арт. 15.30 ч.2 КоАП Рэспублікі Беларусь быў аштрафаваны. Вадзіцель СВК "Граніт-Агра" Г. Г. Варанюк, едучы ля унутрыгаспадарчага кар'ера, выкінуў туды побытавае смецце, забрудзіў навакольную расліннасць.

Такіх прыкладаў шмат, хоць адпаведнымі службамі прымаюцца меры па вывазе смецця ад насельніцтва.

Усяго за парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства ў вобласці навядзення парадку на зямлі складзены 47 пратаколаў. Парушальнікі аштрафаваны на суму 17835 тысячы рублёў.

Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

_____________________________________________________________________________________________________
Хороший оптимизатор способен быстро вывести ваш скромный сайт в первые ряды посещаемых. Только вот где такой оптимизатор обитает? Не ломайте голову, а просто заходите на нужный сайт. Отличный оптимизатор коммерческих сайтов рад вам предложить свои услуги. Быстро и в срок вы получите необходимую услугу.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/