Не хапае таннага малака!



У час правядзення Дня інфармавання ў снежні мінулага года ў працоўных калектывах і перад насельніцтвам па месцы жыхарства выступілі шэсць інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама.

У ходзе іх выступления кіраўнікам раёна паступілі пытанні, на якія былі дадзены вычарпальныя адказы на месцах, што задаволілі шкавасць слухачоў, або былі вырашаны на месцы. Некалькі пытанняў
патрабавалі больш афіцыйнага дакументальнага адказу з арганізацый і ўстановаў раённага цэнтра.

Варта адзначыць, што некаторыя пытанні, якія задавалі слухачы, паўтараліся. На іх ужо даваліся адказы ў раённай газеце, а яны ізноў узнімаюцца ў другіх калектывах. Гэта гаворыць аб тым, што людзі не заўсёды ўважліва чытаюць раённую газету або не чытаюць увогуле.

Пытанне зададзена інфармацыйнай групе, якой кіруе старшыня раённага Савета дэпутатау А. С. Бараноўскі педагогамі Дварэцкай сярэдняй школы у час сустрэчы з педкалектывам, работнікамі школы і насельніцтвам па месцы жыхарства. Настаунікі просяць правесці вонкавае асвятленне школы. Асноўныя работы выкананы, пастаўлены слупы, падведзены неабходныя камунікацыі, а да завяршэння работа не даведзена.

Адказ намесніка начальніка аддзела адукацыі райвыканкама А. Жадзейка: аддзел інфармуе, што вонкавае асвятленне вакол Дварэцкай школы пакуль часова не дзейнічае з-за адсутнасці падвядзення электракабеля да ліхтароў на тэрыторыі школы. У 2012 годзе, да пачатку наступнага навучальнага года, абавязкова будуць выкананы работы па ўстаноўцы ліхтароў і наладжана падача электраэнергіі для вонкавага асвятлення школы.

Работнікі Вензавецкай сярэдняй школы выказалі просьбу прыняць меры адносна бадзяжных, бяздомных сабак, якіх развялося вельмі многа. Амаль кожны год гэтае пытанне узнімаецца, аб ім усе часта гавораць, але яно не вырашаецца.

Адказ выконваючага абавязкі начальніка Дзятлаўскага РУП ЖКГ М. Захарэўскага: адлоў бадзяжных жывёлаў праводзіцца штомесяц, згодна з зацверджаным Дзятлаўскім райвыканкамам графікам. Дадатковы адлоў робіцца па заяўках арганізацый, а таксама па зваротах грамадзян і па прапановах, якія паступілі ад санітарна-эпідэміялагічнай або ветэрынарнай службаў, аб неабходнасці правядзення адлову жывёлаў.
Аднак варта адзначыць, што ў многіх з гэтых жывёлаў былі раней гаспадары, якія затым пакінулі сваіх гадаванцаў, не ўсыпілі іх, калі тыя сталі старымі, а адпусцілі на волю. Аб тым, што гэта потым можа стварыць небяспеку для іншых людзей, яны тады не думалі. Адносна такіх гаспадароў складаецца акт, і яны павінны будуць заплаціць штраф. Але па законе, каб былі прыняты меры, грамадзянінам ці групай асобаў павінна быць напісана афіцыйная заява.

Жыхары горада Дзятлава выказалі просьбу аб завозе ў магазіны горада больш таннага малака, з нізкай тлустасцю і у цэлафанавых пакетах.

Адказ намесніка старшыні Дзятлаўскага райспажыўтаварыства В. Баравік: паколькі ў нас на прадпрыемствах малако для продажу не вырабляецца, то мы поўнасцю залежым ад пастаўшчыкоў (з Ліды, Навагрудка, Слоніма, Ваўкавыска, Гродна), а яны прывозяць малако ў той час, які самі вызначаюць. Заяўкі магазінаў не ўсе пастаўшчыкі выконваюць на 100%, а некаторыя толькі на 60%. Напрыклад, ААТ "Слонімскія малочныя прадукты" адпускае малако нізкай тлустасці ў абмежаванай колькасці, а малочныя прадпрыемствы з Гродна і Ваўкавыска завозяць малако толькі тады, калі яно ёсць у наяўнасці, пасля поўнага забеспячэння тых раёнаў, у якія яны павінны пастаўляць малако ў першую чаргу. Абястлушчанае малако не пастаўляецца ніводным малочным камбінатам. Чуткі, што прадаўцы магазінаў спажыўкааперацыі спецыяльна заказваюць менш малака для продажу, асцерагаючыся, што яго не разбяруць і малочная прадукцыя сапсуецца, беспадстаўныя.

Падрыхтаваў да друку А. МЯЦЕЛІЦА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/