НАВАГОДНIЯ ПРЫГОДЫ СМЯШАРЫКАЎ



Іх прэзентуе на навагоднія святы тэатральная студыя "Мелодыя душы". Гледачоў чакае захапляльнае відовішча з удзелам роставых лялек, якія раскажуць аб сапраўдным сяброўстве. Гледачы акунуцца ў водаварот прыгодаў разам са сваімі любімымі героямі — смяшарыкамі.

29 снежня ў 18.30 у раённым Доме культуры адбудзецца "Круглы Новы год, або Новы год са смяшарыкамі".

30 снежня ў 18 гадзін пройдзе спектакль "Новы год у краіне смяшарыкаў".

1 студзеня ў 18 гадзін тэатральная студыя пакажа "Прыгоды смяшарыкаў".

2 студзеня ў 14 гадзін адбудзецца спектакль "Прыгоды смяшарыкау — Шуша-шоу". Таксама 2 студзеня ў 18 гадзін тэатральная студыя прэзентуе мюзікл "Навагоднія прыгоды Кроша з героямі мюзікла "Каляровыя сны Эколь".

3 студзеня ў 18.30 маленькія гледачы пабачаць "Новыя прыгоды смяшарыкаў".

У час спектакляў героі вядомага мультсерыяла разам з маленькімі гледачамі будуць гуляць, весяліцца. Пасля прадстаўлення можна будзе сфатаграфавацца з героямі шоу.

А. ДУБРОУСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/