Навіны культуры



ДОБРЫ НАСТРОЙ — ПРАЦАЎНІКАМ ЗЯМЛІ

У СВК раёна праходзілі справаздачна-выбарчыя сходы. Заключнай часткай гэтых мерапрыемстваў былі канцэртныя праграмы. Арганізоўвалі і рыхтавалі іх работнікі Дзятлаўскага раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама сумесна з работнікамі клубных установаў раёна. Канцэрты адбыліся ў СВК "Хвінявічы", "Жукоўшчына", "Раготна". Артысты Дзятлаўскага раённага дома культуры выступілі ў СВК "Белагурна".

Самадзейныя артысты Дзятлаўшчыны падарылі добры настрой работнікам СВК "Пескаўцы" Лідскага раёна.

У СВК "Едкаўскі" гэтага ж раёна выступілі артысты Дварэцкага СДК.

"ВАМ, МУЖЧЫНЫ"

3 канцэртнай праграмай пад такой назвай работнікі раённага метадычнага цэнтра аддзела культуры сумесна з работнікамі клубных установаў раёна выступілі ў ПКП-26 пасёлка Гезгалы. Гэты канцэрт — ужо другі па ліку. Першы адбыўся напярэдадні навагодніх і калядных святаў. Наступнае выступленне ў калоніі-пасяленні артысты раёна плануюць даць у маі.

СПРАВАЗДАЧА АБ ТВОРЧАСЦІ

У клубных установах Дзятлаўшчыны ідуць справаздачныя выступленні клубных фарміраванняў. Гэты іспыт ужо "здалі" Данілавіцкі і Дварэцкі сельскія дамы культуры, Наваельнянскі гарадскі дом культуры, Ахонаўскі сельскі клуб-бібліятэка. Справаздачная "эстафета" завершыцца 18 сакавіка.

ВЯСЕЛЛЕ 3 "ПРЫМАКАМІ"

Тыя дзятлаўчане, жыхары раёна, якія жадаюць правесці шлюбны абрад у беларускім народным стылі, могуць звярнуцца па дапамогу да народнага тэатра-студыі гульні "Прымакі". У іх выкананні гучаць народныя вясельныя песні, віншаванні. Дарэчы, такое мастацкае афармленне шлюбнага абраду могуць атрымаць не толькі маладажоны, а і сямейныя пары-юбіляры, ушанаванне якіх адбываецца ў аддзеле ЗАГС райвыканкама.

Больш падрабязную інфармацыю аб гэтым можна атрымаць у раённым метадычным цэнтры народнай творчасці райвыканкама па тэлефоне 2-21-71.

ПЕСНІ АБ РАДЗІМЕ

У Гродне адбыўся абласны этап конкурсу патрыятычнай песні. Дзятлаўшчыну на ім прадставіла вучаніца Гезгалаўскай гімназіі Ірына Гапоненка — пераможца раённага фестывалю патрыятычнай песні.

На абласным этапе дзяўчына выступіла таксама добра. Яна адзначана дыпломам трэцяй ступені ў намінацыі "саліст".

А. ДУБРОЎСКАЯ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/