НАШЫ – НА “ЕЎРАРЭГІЁНЕ “НЁМАН”



З 4 па 6 кастрычніка ў Гродне праходзіць рэспубліканскі кірмаш-выстава “Еўрарэгіён-“Нёман-2012”, дзе штогод дэманструюцца дасягненні сельскай гаспадаркі, прамысловасці і сферы паслугаў як прадпрыемстваў Гродзеншчыны, так і іншых абласцей Беларусі, а таксама замежных партнёраў.

Асобнай секцыяй на выставе прадстаўлены прадукты харчавання і тавары народнага спажывання, сярод якіх і прадукцыя прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна. Сёлета ў “Еўрарэгіёне “Нёман” прымаюць удзел АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод”, ААТ “Парэцкі спіртзавод”, ААТ “Боркаўскі крухмальны завод” (у складзе абласнога аб’яднання “Гроднахарчапрам”) і ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” (у складзе абласнога аб’яднання “Гроднамясамалпрам”). На выставу нашы заводы прадставілі навінкі прадукцыі, а таксама тыя яе віды, якія добра зарэкамендавалі сябе ў спажыўцоў.

Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/