НАШ СЯМЕЙНЫ ВАЛЯНЦІН



“Голас народа – голас Божы”, – казалі яшчэ антычныя філосафы. І мелі рацыю. Каб ацаніць адносіны людзей да пэўнай з’явы, трэба не разважаць над ёю, седзячы на месцы, а “ісці ў масы” і пытацца. Што мы і зрабілі. Каб даведацца, як ставяцца сённяшнія дзятлаўчане да адносна новага свята святога Валянціна, мы прапанавалі рэспандэнтам ад 20 да 60 гадоў запоўніць анкеты (праўда, толькі напалову сур’ёзныя). Адзіная і галоўная ўмова апытання – у ім удзельнічалі выключна сямейныя пары. Акрамя таго, варыянты адказаў прапаноўваліся адразу.

Пераважная большасць рэспандэнтаў (а гэта 68%!) самым любімым святам назвала Новы год. Аднак знайшліся і прыхільнікі новага на Беларусі Дня закаханых (4 чалавекі). У адной з апытаных параў гэта галоўнае сямейнае свята.

  • Уладзімір (42 гады): “Любое свята – міласць. Але я вельмі рады, што сталі святкаваць Дзень закаханых”.

І толькі адзін з удзельнікаў апытання вылучыў свой Дзень нараджэння як самае значнае свята. Што ж, любіць сябе ў наш час таксама вельмі важна.
Дзень святога Валянціна, які прыйшоў да нас з Захаду на пачатку 90-х гадоў 20 стагоддзя, яшчэ не надта трывала замацаваўся ў свядомасці людзей і іх сем’ях. 23% апытаных увогуле не адзначаюць такі дзень. Аднак тыя, хто ўсё ж святкуюць яго, робяць гэта выключна дома.

____________________________________________________________________________________________
Почему-то так устроен мир, что многие люди, кто хотят обрести счастье материнства и отцовства, не могут это легко и быстро сделать. Если вы знаете об этом проблеме не понаслышке, то вы точно обращались уже в медицинские учреждения или хотя бы читали об этом. Про бесплодие мы можем вам подробно рассказать, если вы все еще не интересовались об этом или не знаете у кого спросить. Хорошая новость – это можно изменить и стать долгожданными родителями!
____________________________________________________________________________________________

  • Вольга (37 гадоў): “Дзе ж яшчэ яго святкаваць? Самыя любімыя і каханыя людзі – дома”.

Сустрэлася ў анкетах і адна займальная “нестыкоўка”: муж не адзначае Дзень закаханых, тым часам як жонка святкуе яго дома.
Хітом падарункаў у свята закаханых з перавагай у адзін голас (41% апытаных) стаў… практычны падарунак для гаспадаркі. Што ні кажыце, а нават у рамантычным свяце наш чалавек знойдзе рацыянальнае зерне! Адзін рэспандэнт, не разменьваючыся на “валянцінкі”, будзе рыхтаваць падарунак на наступныя святы абаронцаў Айчыны ды 8 Сакавіка.

  • Галіна (41 год): “Буду дарыць тое, што дапаможа мужу, палегчыць хатнія клопаты”.

Заўважу, што знаходлівыя мужчыны (3 чалавекі) у каментарах дадалі свой варыянт лепшага падарунка – кветкі. Мілыя жанчыны, шануйце сваіх рыцараў за гэта!

А вось у выбары пачастункаў для ўрачыстасці адбылася нечаканасць. Ільвіная доля ўдзельнікаў апытання збіраюцца частаваць сваю “палавінку” любоўю і пяшчотай. Што гэта: праява асаблівых адносінаў ці добрая адгаворка, каб не стаяць ля пліты, паразважайце самі ў вольны час.

Сярод харчовых перавагаў большасць (пераважна жанчыны) выказаліся за дэсерт (36%), а большасць мужчын засталіся вернымі стравам з мяса. Часта любоў і пяшчота дадаваліся да асноўнай стравы як бонус.

  • Вольга (34 гады): “У першую чаргу – прыгатую любімую страву мужа. А потым ужо “прыпраўлю” любоўю і пяшчотай”.

Усе, у каго ёсць дома дзеці (61% апытаных), адзначаюць свята закаханых разам з імі. Або – пасля калыханкі ўжо ўдваіх.

  • Таццяна (39 гадоў): “Усе святы адзначаем разам з дзецьмі, яны ад нас неаддзялімыя”.

Тыя, у каго дзеці ўжо дарослыя, найчасцей менавіта ад іх і перанялі звычай святкаваць Валянцінаў дзень. А як дзеці не святкуюць, то і дарослыя вагаюцца.

  • Іна (55 гадоў): “Паколькі свята не надта прыжылося ў сям’і, то і “дзіця” на яго не надта зважае. Сёлета яно далёка, і як будзе святкаваць, не ведаю”.

Найвялікшыя рознагалоссі і абмеркаванні выклікала пытанне пра тое, наколькі часта вы кажаце словы кахання мужу ці жонцы. Тыя, хто яшчэ смакуе на поўніцу сямейнае жыццё, стараюцца часцей нагадваць пра свае пачуцці (64% рэспандэнтаў), матывуючы гэта простым “Бо кахаю”. Больш вопытныя сямейныя пары лічаць, што і без словаў каханаму чалавеку павінна быць усё зразумела. Аднак, не без выключэнняў.

  • Ядвіга (47 гадоў): “Жыццё пражыць – не поле перайсці, так што пра каханне трэба гаварыць часта”.

Знайшоўся рэспандэнт, які сваёй падавінцы словы кахання выдзяляе, як заробак “па заслугах”, а вось жанчыны лічаць, што пяшчотныя словы “акрыляюць мужчын”.

Валянцін, цёзка віноўніка свята, стараецца казаць жонцы цёплыя словы як мага часцей, а яна, у сваю чаргу “не звяртае ўвагі на колькасць, але заўсёды прыемна бачыць рэакцыю мужа на добрыя словы”.

Галоўным вынікам апытання рэдакцыя лічыць тое, што, запаўняючы анкеты, вы разам са сваімі каханымі яшчэ раз ад душы пасмяяліся, мяркую, абвялі 14 лютага чырвоным колерам у календары і, спадзяюся, яшчэ раз сказалі сваёй “палавінцы” тры простыя словы: “Я ЦЯБЕ КАХАЮ”.

Падрыхтавала да друку Н. АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/