Напамін веласіпедыстам



Абледзяненне паверхні праезнай часткі значна ўскладняе эксплуатацыю любых транспартных сродкаў, у тым ліку і веласіпедаў, павышае рызыку дарожных аварый, ахвярамі якіх могуць стаць вадзіцелі двухколага транспарту.

Не сакрэт, што на слізкай дарозе кіраваць веласіпедам больш складана, чым аўтамабілем. Калі ж веласіпедыст знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, любая яміна ці грудок могуць прывесці да няшчаснага выпадку.

Таму ўсім уладальнікам двухколавага транспарту дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што веласіпедыстам і вадзіцелям мапедаў забараняецца рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу, а таксама галаледзіцы. Для тых, хто ігнаруе гэтае патрабаванне, дзеючым заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйнае пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічыняў.

А калі парушальнік нецвярозы — ад 3 да 5 базавых велічыняў. Любое парушэнне веласіпедыстам правілаў дарожнага руху, якое стала прычынай дарожна-транспартнага здарэння, абыдзецца яму штрафам у памеры ад 5 да 20 базавых велічыняў.

Непагадзь — не час для веласіпедаў. Захоўвайце правілы дарожнага руху памятайце: якімі б ні был памеры штрафаў, жыццё здароўе каштуюць больш. Ваша бяспека — у вашых руках!

А. МУХА, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/