НАКЛАДЗЕНЫ АРЫШТ НА ВОПРАТКУ КОШТАМ 51,9 МІЛЬЁНА РУБЛЁЎ



У час правядзення кантрольных мерапрыемстваў інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне сумесна з работнікамі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама ўстаноўлены факт рэалізацыі індывідуальным прадпрымальнікам на выставе-продажы ў горадзе Дзятлаве мужчынскай і жаночай вопраткі без наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё (паступленне) дадзенага тавару.

У выніку праверкі накладзены арышт на таварна-матэрыяльныя каштоўнасці колькасцю 508 адзінак на агульную суму 51,9 мільёна рублёў.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці для прыняцця рашэння аб прыцягненні індывідуальнага прадпрымальніка да адміністрацыйнай адказнасці. Парушальніку пагражае штраф да 7,5 мільёна рублёў з канфіскацыяй або без канфіскацыі тавару.

В. МАКСІМЧЫК, галоўны падатковы інспектар Дзятлаўскай падатковай інспекцыі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/