НАЙНОЎШЫЯ ЦУДЫ СВЕТУ



Усім вядомыя 7 цудаў свету – архітэктурныя збудаванні, роўных якім няма. Прадстаўляем вашай увазе цуды сучаснай архітэктуры, навукі і тэхнікі, якія могуць уразіць вока і ўяўленне сучаснага чалавека.
1. На першым месцы, вядома, ВАК – Вялікі Адронны Калайдар. Яму проста няма роўных. Ён самы-самы. Даўжыня асноўнага кальца гэтага паскаральніка складае амаль 27 кіламетраў.
2. Міжнародная касмічная станцыя. З пачатку будаўніцтва станцыі па стане на вясну 2010 года на яе борце пабывалі 189 чалавек – грамадзяне ЗША, Расіі, Канады, Італіі, Францыі, Японіі, ПАР, Бельгіі, Іспаніі, Нідэрландаў, Бразіліі, Германіі, Швецыі, Малайзіі і Рэспублікі Карэя.
3. Плаціна "Тры цясніны" ў Кітаі. Самая вялікая ў свеце канструкцыя з бетону.
4. Касмічная рэнтгенаўская абсерваторыя "Чандра" – узлётная вага складала 22753 кілаграмы. Гэта абсалютны рэкорд масы, вынесенай калі-небудзь у космас касмічным чоўнам Шатл.
5. Palm Deira – штучная выспа ў Дубаі.
6. Віядук Мійо – вантавы дарожны мост, які праходзіць праз даліну ракі Тарн паблізу горада Мійо ў паўднёвай Францыі. Працягласць 2,6 кіламетра. Самы высокі мост у свеце (343 метры).
7. Птушынае гняздо – алімпійскі стадыён у Пекіне. На гэты праект было выдаткавана больш 423 млн. долараў. Разлічаны на 100 гадоў эксплуатацыі.
8. Пяцізоркавы атэль Burj-Al-Arab у Дубаі. Самы высокі атэль у свеце – 321 метр.
9. Kingda Ka – самыя стромкія амерыканскія горкі ў свеце, размешчаны ў амерыканскім парку забаваў Six Flags Great Adventure у горадзе Нью-Джэрсі.
10. Rungnado May Day – стадыён у Паўночнай Карэі на 150 тысяч месцаў, плошчай 25 тысяч квадратных метраў.
11. Akashi Kaikyo – самы доўгі падвясны мост, размешчаны ў Японіі. Яго будавалі 2 мільёны рабочых на працягу 10 гадоў, для будаўніцтва спатрэбілася 180 тысяч тон сталі.
12. Oasis of the Seas – самы вялікі ў свеце круізны лайнер класа люкс. Яго будаўніцтва абышлося ў 1,3 мільярда долараў. На 16 палубах у 2704 каютах могуць размясціцца 6360 пасажыраў, а экіпаж складае 2100 чалавек. На яго борце ёсць парк, некалькі атэляў, рэстаранаў і начных клубаў.
13. Мост у Ханчжоу (Кітай) даўжынёй 36 кіламетраў.
14. Channel Tunnel – падводны тунэль, які злучыў Францыю і Вялікабрытанію.
15. Самае вялікае ў свеце кола агляду ў Сінгапуры (150 метраў). З гэтага кола відаць не толькі ўвесь Сінгапур, але і суседнія Малайзія і Інданэзія.
16. Самая вялікая ў свеце лічбавая камера – Pan STARS-1. Усталяваная на тэлескопе на вулкане Халеакала.
17. Alfonso del Mar – самы вялікі штучны вадаём у свеце знаходзіцца ў Чылі. Мае плошчу 8 гектараў з 250 тысячамі кубаметраў вады, што складае прыкладна 6000 звычайных басейнаў разам узятых.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/