НАДЗЕЙНЫ СРОДАК - ПРЫШЧЭПКА



Эпідэмічны сезон захваральнасці на вострыя рэспіраторныя хваробы і грып у 2012-2013 гадах быў адзначаны ўмераным узроўнем інтэнсіўнасці эпідэмічнага працэсу. На пачатку 2013 года ў Дзятлаўскім раёне былі зафіксаваны толькі 53 выпадкі захворвання на грып. Гэта з'явілася вынікам павелічэння ахопу насельніцтва раёна прафілактычнымі прышчэпкамі.

У 2012 годзе супраць грыпу былі прышчэплены 9727 чалавек. Аналіз кампаніі імунізацыі супраць грыпу паказаў, што верагоднасць захварэць у тых людзей, якія не прышчэплены, была ў 3,2 раза вышэйшая ў параўнанні з тымі, хто прайшоў імунізацыю.

У гэтым годзе запланавана прышчапіць 9480 чалавек, у тым ліку 1800 - за кошт арганізацый і прадпрыемстваў.

Устаноўлена, што сярод насельніцтва, якое працуе, у ліку прычынаў часовай страты непрацаздольнасці 40-50% складаюць менавіта вострыя распіраторныя хваробы і грып. Гэта ў сваю чаргу выліваецца ў буйныя сумы, якяі затрачваюцца на выплату дапамогі па часовай страце непрацаздольнасці.

Правядзенне імунізацыі супраць грыпу садзейнічае зніжэнню ўзроўню захваральнасці на ВРВІ і грып да 80%.

М. ДЗЯДОВІЧ, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага райЦГЭ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/