НАБЫВАЮЧЫ ПРАДУКТЫ ХАРЧАВАННЯ, ВЕДАЙЦЕ…



Наведваючы харчовыя магазіны і пункты грамадскага харчавання, далёка не ўсе спажыўцы ўяўляюць, па якіх правілах і нарматывах павінны адпускацца такія тавары. Вось што трэба ведаць спажыўцу пры куплі прадуктаў харчавання.
* Нельга набываць прадукты харчавання з сышоўшымі тэрмінамі захоўвання, відавочнымі прыкметамі псавання і без дакументаў, якія пацвярджаюць іх якасць і бяспечнасць.
* Сапсаваная ці падазроная па якасці прадукцыя, тавары з сышоўшымі тэрмінамі выкарыстання павінны захоўвацца ізалявана ад дабраякаснай прадукцыі.
* Патрабаваць у прадаўца (пры неабходнасці) дакументы, якія пацвярджаюць якасць і бяспечнасць прадуктаў харчавання.
* Выкарыстоўваць толькі чыстыя кошыкі пры набыцці прадуктаў харчавання.
* У халадзільным абсталяванні захоўванне сырой і гатовай прадукцыі, якая хутка псуецца, павінна ажыццяўляцца паасобку, як і водпуск яе на розных шалях.
* Пры захоўванні прадуктаў харчавання павінен выконвацца вызначаны тэмпературны рэжым.
* Забараняецца ўзважванне прадуктаў харчавання непасрэдна на шалях без пакункавага матэрыялу.
* Пры водпуску прадуктаў харчавання прадавец павінен працаваць у аднаразовых пальчатках.
* Для вызначэння свежасці хлеба і хлебабулачных вырабаў неабходна выкарыстоўваць шчыпцы (відэльцы).
* Пры водпуску паштучнай нефасаванай прадукцыі прадавец павінен выкарыстоўваць спецыяльна прызначаны для гэтых мэтаў інвентар: шчыпцы, лапаткі, саўкі і іншае.
* Выкладка прадуктаў харчавання ў халадзільным абсталяванні павінна ажыццяўляцца толькі ў гандлёвыя латкі, кошыкі, падносы.
* Забараняецца ўтыкаць цэннікі ў харчовую прадукцыю, бо пры гэтым парушаецца цэласнасць вытворчай упакоўкі і гэтым значна скарачаецца тэрмін прыдатнасці прадукцыі.
* Забараняецца гандаль расталым ці паўторна замарожаным марозівам.
* Нельга ажыццяўляць рэалізацыю харчовай прадукцыі без наяўнасці на этыкетцы (лісце-ўкладышы) інфармацыі, якая наносіцца адпаведна з патрабаваннямі заканадаўства РБ.
* Забараняецца водпуск харчовай прадукцыі ў брудную тару пакупніка.
* Не дапускаецца наляпленне стыкераў непасрэдна на неўпакаваную прадукцыю, у тым ліку агародніну і плады, за выключэннем агародніны і пладоў, скура якіх не з'яўляецца ядомай для чалавека.
* Не дапускаецца наляпленне стыкераў з інфармацыяй пра кошт на этыкетку прадукцыі ў месцах, дзе паказаны тэрмін прыдатнасці, дата вырабу, умовы захоўвання, састаў прадукта.
* Торты павінны рэалізоўвацца толькі ў вытворчай упакоўцы з інфармацыяй, дзе паказана найменне прадукцыі, яе састаў, дата і час вырабу, тэрмін захоўвання.
* Разаграванне піражкоў, беляшоў і іншай прадукцыі ў мікрахвалевых печах у аб'ектах гандлю павінен ажыццяўляцца толькі ў спецыяльна прызначаным для гэтага посудзе, а не ў поліэтыленавых пакетах.
* Прадаўцы павінны працаваць у поўным камплекце санітарнай вопраткі (халат, капялюшык), падабраць валасы пад каўпак ці хустку.

Л. ЛАЗОЎСКАЯ, загадчыца санітарна-эпідэміялагічнага аддзела РайЦГЭ
____________________________________________________________________________________________
Что может быть лучше проведения отпуска в экзотической стране? Вашему вниманию - туры во Вьетнам из Перми. Вьетнам предлагает многообразие услуг, в том числе дайвинг, увлекательные экскурсии, пляжные развлечения. Заказывайте туры во Вьетнам из Перми и не пожалеете.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/