На Вянцы



Тут Ленін жыў, тут ён хадзіў калісьці,
Глядзеў на Волгі велічны разліў.
А на Вянцы шумелі клёны лісцем,
А за Вянцом віднеліся палі.

Над галавою неба было сінім,
Прырода абудзілася ад сну.
Ен марыў, каб працоўны люд Расіі
Сустрэў хутчэй жаданую вясну,

Вясну свабоды і шчаслівай долі,
Вясну братэрства, новага жыцця,
Каб гора болей не было ніколі,
Каб над зямлёй лунаў чырвоны сцяг.

Даўно збыліся мары Ільічовы
I прыгажэе родны край штодзень.
У будучыню, да вышыняў новых
Нас ленінская партыя вядзе.

...Тут Ленін жыў, тут ён хадзіў калісьці
Глядзеў на рэчкі велічны разліў.
Пра Леніна шапочуць клёны лісцем,
Гамоніць Волга і пяюць палі.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/