На поўдні



Паўдзённага сонца збан
Лье спёку на рыжы дзірван.
Мікола Янчанка

Тут днём — гарачынь, гарачынь,
Хоць плач ты ці хоць ты крычы.
Тут сонца жаўтлявы гляк
Лье спёку — не выйдзеш ніяк.

Таму я пад пальмай сяджу,
На мора здалёку гляджу.
Увечары ж — месяца слоік
Мне спаць не дае у пакоі.

А днём — зноўку сонца, як збан.
...А мо закруціць мне раман?!

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/