На пачатку XX стагоддзя




У першыя гады бягучага стагоддзя ў Дзятлаве адкрылі тры аптэкі, на базе якіх стварылася аптэкарскае таварыства.

Бальніцы не было. I толькі ў 1912 г. з'явіўся ўрач, які займаўся прыватнай практыкай у сваім доме. Адкрылася майстэрня па апрацоўцы жалеза.

У мястэчку былі 6 заезных двароў, 6 шынкоў, 4 бакалейныя лаўкі.

Даволі высокае развіццё гандлёвых зносін прывяло да адкрыцця ў Дзятлаве крэдытна-ашчаднага таварыства, якое давала насельніцтву грошы пад працэнты.

У пачатку XX ст. на новую ступень узнялася класавая барацьба як у горадзе, так і на вёсцы. 3-за маруднага развіцця прамысловасці ў Дзятлаве не было шырокага прадстаўніцтва рабочага класа, таму вялікіх выступленняў у перыяд першай рускай рэвалюцыі на Дзятлаўшчыне не было.

Аднак хваляванні ўсё ж узнікалі. Пераважна — стыхійныя выступленні сялян супраць памешчыкаў і мясповых улад. Даведзеныя да крайнасці, сяляне, нягледзячы на рэпрэсіі, высякалі панскія лясы, рабілі патравы, самавольна захоплівалі землі буйных землеўладальнікаў.

Так, у 1904 г. сяляне в. Боркі ўчынілі патраву памешчыку Пратасовічу. Прыстаў, які прыбыў з Дзятлава ў суправаджэнні некалькіх ураднікаў, не змог прагнаць сялян (каля 70 чалавек) з па севаў. Сяляне, узброеныя палкамі і камянямі, далі адпор. Завадатарамі былі Фелікс Барадзюк, Якаў Шумскі, Іван і Вікенцій Якаўчыкі. Іх арыштавалі і пасадзілі на 2 месяцы. Праз некалькі дзён сяляне той жа вёскі прагналі работнікаў памешчыка і не далі араць поле.

У верасні таго ж года шырокі размах у Беларусі атрымалі мітынгі пратэсту ў адказ на расстрэл у Беластоку рабочага мітынгу. Мітынгі адбыліся ў Гродна, Слоніме, Ваўкавыску, іншых
гарадах. Адбыўся мітынг у Дзятлаве.

Шырокую вядомасць атрымала выступленне сялян в. Данілавічы ў маі 1907 г.

Сяляне не хацелі мірыцца з існуючым становішчам. Выступленні супраць улады і паліцыі былі найбольш вострай формай пратэсту. Яны мелі вялізнае значэнне для рэвалюцыйнага выхавання мас. А давяршыла тэта выхаванне першая сусветная вайна 1914 —1918 г.г.

А. А. Ляўковіч

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/