НА КАНТРОЛІ РАНЕЙ СУДЗІМЫЯ АСОБЫ



За чатыры месяцы 2014 года, як і за папярэднія перыяды, на тэрыторыі раёна захавалася тэндэнцыя зніжэння крымінальнай напружанасці.

Колькасць зарэгістраваных у раёне злачынстваў знізілася на 11,9% (з 67 да 59) пры сярэднеабласным павелічэнні на 8,7%.

За чатыры месяцы па скончаных справах назіраецца зніжэнне колькасці злачынстваў, учыненых асобамі з нязнятай і непагашанай судзімасцю, аднак іх удзельная вага ў агульнай злачыннасці па скончаных крымінальных справах павялічылася з 60,4% да 64,6% (сярэднеабласны паказчык -- 47,4%).

Сярод 31 злачынства, учыненага раней судзімымі асобамі, беспрацоўнымі ўчынена 26, у стане алкагольнага ап'нення -- 13 злачынстваў.

З мэтай зніжэння ўзроўню рэцыдыўнай злачыннасці на тэрыторыі Дзятлаўшчыны з 10 па 19 мая 2014 года праведзены прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах асобаў, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі аддзела, раней судзімых за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы супраць жыцця і здароўя асобаў, якія знаходзяцца пад прэвентыўным наглядам, асобаў, у адносінах да якіх прэвентыўны нагляд можа быць устаноўлены, асобаў, якія адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, асуджаных з адтэрміноўкай пакарання.

А. ЛАМАКА, старшы інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/