Мы не побач, мы разам



У прэсе часта можна сустрэць выраз "сацыяльнае партнёрства". 3 просьбай патлумачыць яго сэнс мы звярнуліся да бібліятэкара Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Жанны Анатольеўны Свіб. Даючы
тлумачэнне, яна прывяла яркі прыклад сацыяльнага партнёрства між нашай установай адукацыі і СВК "Вензавец".

Наша школа - не проста падшэфная арганізацыя гэтага сельскагаспадарчага кааператыву. Для добрай трэці яго працаўнікоў яна з'яўляецца другім домам іх дзяцей. Таму і адносіны да ўстановы адукацыі не проста шэфскія, а бацькоўскія. Ніводнае са школьных мерапрыемстваў, ці то Дзень ведаў, ці навагодні ранішнік, ці свята апошняга званка, не абыходзяцца без удзелу нашых шэфаў, якія заўсёды прыходзяць з добрым сэрцам, добрым словам і падарункамі.

Дзякуючы праўленню СВК, набыта новая мэбля для школьнай бібліятэкі і піянерскага пакоя. 3 гэтага навучальнага года пасля заканчэння чвэрці тыя дзеці, якія вучацца на выдатна, атрымліваюць стыпендыі ад СВК у памеры дзвюх базавых велічыняў. Гэта — дадатковы стымул павысіць цікавасць да вучобы. Тыя школьнікі, якія летам працавалі ў брыгадах СВК, таксама адзначаюцца грашовымі прэміямі ў Дзень ведаў.

Прыемным падарункам для ўсіх вучняў школы стаў новы камп'ютар ад нашых шэфаў. За ўсімі гэтымі добрымі справамі стаіць чалавек, які неабыякава ставіцца да лесу падрастаючага пакалення, разумев праблемы школы. Гэта — старшыня СВК "Вензавец" Мікалай Анатольевіч Бубноўскі. Яго можна ахарактарызаваць як кіраўніка новага часу, сапраўднага гаспадара, добрага чалавека.

Сацыяльнае партнёрства — гэта ўзаемнае супрацоўніцтва. У сваю чаргу калектыў нашай школы, вучні аказваюць пасільную дапамогу СВК на ўборцы ўраджаю.

У рамках супрацоўніцтва стала добрай традыцыяй праводзіць з калектывам сельскагаспадарчага кааператыву спартыўныя святы, спаборніцтвы, ініцыятарам і арганізатарам якіх выступав школа. Таксама для работнікаў сельскай гаспадаркі рыхтуем канцэрты, выступленні агітбрыгад, КВЗ.

Н. КАРМІЛЬЧЫК, К. АСАФАВА, удзельніцы гуртка "Юны журналіст" Вензавецкага дзіцячага сада-СШ.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/