МЫ -- ГРАМАДЗЯНЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ



Рэспубліканская патрыятычная акцыя па традыцыі прайшла 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У час акцыі хлопцы і дзяўчаты атрымалі дакумент грамадзяніна Беларусі -- пашпарт.

На Дзятлаўшчыне пашпарты былі ўручаны 34 прадстаўнікам падрастаючага пакалення, якія дасягнулі вызначанага ўзросту.

Мерапрыемства праходзіла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. На акцыі прысутнічалі старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. Крахмальчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. Мацюкевіч, выконваючая абавязкі першага сакратара раённага камітэта ГА "БРСМ" Н. Чурай.

З Днём Канстытуцыі, а таксама з атрыманнем пашпартоў прадстаўнікоў юнага пакалення Дзятлаўшчыны павіншавалі Іван Іосіфавіч Крахмальчык і Аляксандр Станіслававіч Бараноўскі. Яны выказалі спадзяванні, што цяперашнія, пакуль яшчэ вучні школ, у далейшым унясуць значны ўклад у развіццё краіны, у развіццё Дзятлаўшчыны.

Разам з пашпартам старшыня райвыканкама І. Крахмальчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў А. Бараноўскі, спецыяліст першай катэгорыі групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама М. Прыходзька ўручылі юным дзятлаўчанам кнігу "Я -- грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па музеі, у час якой юныя грамадзяне Беларусі даведаліся аб гісторыі пашпарта.

Пасля мерапрыемства карэспандэнтка газеты пацікавілася ў юнакоў і дзяўчат, з якімі пачуццямі яны атрымлівалі пашпарт, якія жыццёвыя мэты ставяць перад сабой у далейшым.

Кацярына Коўтун, вучаніца Наваельнянскай сярэдняй школы:
-- Пашпарт я атрымала з радасцю. Гэта я адчуваю і калі гучаць словы "Я -- грамадзянін Рэспублікі Беларусь". У далейшым я мару звязаць сваё жыццё з прафесіяй педагога, працаваць на карысць сваёй краіны. А пакуль імкнуся добра вучыцца, рабіць добрыя справы -- я з'яўляюся ўдзельніцай школьнага валанцёрскага атрада "Дабрадзеі".

Сяргей Буйко, вучань СШ №3 г. Дзятлава:
-- Атрымліваючы пашпарт, я адчуваў гонар. Я стаў грамадзянінам Рэспублікі Беларусь. У будучым мару быць медыкам, працаваць на карысць краіны, людзей. А цяпер я імкнуся нармальна вучыцца. Таксама прымаю удзел у акцыях раённага камітэта ГА "БРСМ".

Яўгенія Кетка, вучаніца гімназіі №1 г. Дзятлава:
-- Пашпарт -- гэта галоўны дакумент кожнага чалавека, і я ганаруся тым, што атрымала гэты дакумент. Адчуваю сябе дарослай.
Як грамадзянін Беларусі, я імкнуся рабіць карыснае для сваёй краіны. Сёлета я буду ўдзельнічаць у рэспубліканскай алімпіядзе па матэматыцы. Паспрабую годна прадставіць наш раён.

А. ДУБРОЎСКАЯ

____________________________________________________________________________________________
Если вам надоел постоянный холод в помещении зимой, а летом невыносимая жара, то уже пора задуматься об установке кондиционеров. Именно они помогут вам регулировать климат в комнатах и не зависеть от погоды за окном. Наша установка кондиционеров будет вам гарантировать превосходное качество. Вы больше не будете даже замечать какие-либо неудобства.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/