МОЖНА АТРЫМАЦЬ ЗАВОЧНУЮ АДУКАЦЫЮ



Цяпер атрымаць магістарскую адукацыю ў Мінскай духоўнай акадэміі можна будзе і завочна. Праўда, пакуль толькі святарам. Такая магчымасць з’явілася, дзякуючы спецыяльнаму палажэнню аб магістарскай падрыхтоўцы ў Мінскай духоўнай акадэміі.

На працягу трох гадоў студэнты завочнага аддзялення будуць атрымліваць веды на кафедрах царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін, якія будуць уключаць у сябе прадметы, звязаныя з гісторыяй Візантыі і гісторыяй багаслоўя. Ужо цяпер, задоўга да пачатку вучэбнага года, кіраўніцтва навучальнай установы даручыла выкладчыкам падрыхтаваць для студэнтаў-завочнікаў дапаможнікі ў электронным варыянце, а прарэктарам па вучэбнай рабоце і навукова-багаслоўскай рабоце – скласці план магістарскай падрыхтоўкі завочнай формы навучання.

Прыёмная кампанія для абітурыентаў завочнага сектара пачне работу ў жніўні.

І. ЗІНЧАНКА, бакалаўр багаслоўя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/