МОЖНА АТРЫМАЦЬ ВЕДЫ ПА БАГАСЛОЎІ



Летам у Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі будзе працаваць летні багаслоўскі інстытут. Ён прыме кожнага, хто захоча пашырыць свае веды па багаслоўі, Старым і Новым Запаветах, місіялогіі, расколазнаўстве, гісторыі царквы, іншых прадметах, якія вывучаюць студэнты Мінскай духоўнай семінарыі. Праводзіць заняткі будуць выкладчыкі Мінскіх духоўных школаў. Акрамя заняткаў у інстытуце, удзельнікі змогуць і адпачыць належным чынам.

Будуць ладзіцца пасяджэнні “круглых сталоў”, прагляд відэафільмаў з іх абмеркаваннем. Напрыканцы заняткаў слухачы курсаў атрымаюць спецыяльны сертыфікат, які пацвярджае іх вучобу ў летнім багаслоўскім інстытуце.

Варта зазначыць, што заняткі ў багаслоўскім інстытуце ў летні час сёлета будуць юбілейныя: упершыню інстытут сабраў слухачоў у 1999 годзе з ініцыятывы Біблійска-Багаслоўскага інстытута імя святога апостала Андрэя (Масква) і Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла (Мінск).

За 15 гадоў работы інстытута слухачамі былі спецыялісты ў галіне тэалогіі з Расіі, Беларусі, студэнты і выпускнікі Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, інстытута тэалогіі імя Мяфодзія і Кірыла БДУ, маладыя святары, журналісты, медыкі, бізнэсмены, педагогі, хрысціянская моладзь.

Цяпершнія заняткі пройдуць з благаславення Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі.

І. ЗІНЧАНКА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/