МОЛАДЗЬ, ЯКАЯ ЧЫТАЕ, — НАДЗЕЯ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ



Прывіць цікавасць да чытання падлеткам і моладзі — прыярытэтная задача бібліятэк заўжды і непасрэдна сёлета — у Год моладзі. Паколькі ад таго, што чытае сучасная моладзь і ці любіць яна чытаць увогуле — у многім залежыць, наколькі адукаванымі будуць наступныя пакаленні беларусаў.

Важным накірункам у рабоце бібліятэк Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы было і будзе героіка-патрыятычнае выхаванне моладзі. Да 70-годдзя Перамогі ў маі ў бібліятэках раёна пройдзе фестываль ваеннай кнігі “На вайне і пра вайну". У рамках фестывалю будуць арганізаваны кніжныя выставы, літаратурна-музычныя кампазіцыі, віртуальныя вандроўкі, прэзентацыі кніг.

У трэцім квартале бягучага года ў бібліятэках адбудзецца акцыя "Моладзь, якая чытае, - надзея Дзятлаўшчыны”. Мерапрыемства ставіць мэтай прывабіць падлеткаў і моладзь да чытання, як выдатнага сродка з карысцю бавіць вольны час, далучыць да багатага свету культуры.

Цяпер да ўвагі наведвальнікаў бібліятэк аформлены кніжныя выставы "Моладзь: каштоўнасці і інтарэсы”, “Будучыня Беларусі ў руках моладзі”, “Моладзь 21-га стагоддзя".

У рабоце з моладдзю бібліятэкары імкнуцца выкарыстоўваць новыя падыходы і новыя метады работы і спадзяюцца, што плённае супрацоўніцтва ў гэтым накірунку з моладдзю дасць станоўчы вынік.

М. БОРТКА, метадыст Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/