МОЛАДЗЬ БЕЛАРУСІ 10 ГАДОЎ РАЗАМ



6 верасня 2002 года на з'ездзе Грамадскіх аб'яднанняў "Беларускі патрыятычны саюз моладзі" і "Беларускі саюз моладзі" было прынята рашэнне аб стварэнні Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

Сёння членам ГА "БРСМ" можа быць любы грамадзянін Рэспублікі Беларусь, асобы без грамадзянства і замежныя грамадзяне, якія пастаянна пражываюць у нашай рэспубліцы, ва ўзросце ад 14 да 31 года, калі яны прызнаюць статут і праграмныя дакументы ГА "БРСМ".

Дзесяць гадоў запар мы аб'ядноўваем неабыякавых людзей, якія прыкладаюць намаганні, выкарыстоўваюць уласныя здольнасці, каб зрабіць сваё жыццё і жыццё сваіх равеснікаў цікавым, яркім, асэнсаваным.

Рэальныя справы, цікавыя для моладзі і карысныя для грамадства -- вось аптымальны шлях да поспеху і прызнання нашай арганізацыі. Галоўнае -- не заставацца раўнадушнымі да ўсяго, што адбываецца, бо мы -- тое пакаленне, у руках якога будучыня краіны. У нас ёсць усе магчымасці, каб змяніць жыццё да лепшага.

Будзь з намі!

С. ВАЛЧКЕВІЧ, першы сакратар РК ГА "БРСМ"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/