МІЖНАРОДНЫ ТУРНІР У ПОЛЬШЧЫ



У польскім горадзе Ляжайску ў чэрвені прайшоў міжнародны турнір па кіакушынкай каратэ, які сабраў больш за 300 спартсменаў з Польшчы, Беларусі, Украіны. Беларусь на гэтым турніры прадстаўлялі 12 спартсменаў спартыўнага клуба “Барс” з Гродна, Слоніма, Дзятлава і Наваельні.

Найперш варта адзначыць высокі ўзровень арганізацыі турніру. На адкрыцці гучалі гімны краін-удзельніц, усім спартсменам былі ўручаны памятныя прызы, а кіраўнік клуба Васіль Максімаў атрымаў імянны падарунак за развіццё сяброўскіх спартыўных адносін з польскай арганізацыяй і гадзіннік для клуба.

У параўнанні з мінулым годам ёсць станоўчая дынаміка: Дзіяна Савіцкая (г. Гродна) -- заняла 3 месца, Дзмітрый Максімаў (г. Слонім) -- 3 месца, Дзмітрый Пузач (г. Дзятлава) -- 2 месца, Сяргей Кацапаў і Максім Бікрэнь (г. Слонім) -- 1 месца. Па агульным заліку -- 8 месц з 35 клубаў. У 2012 годзе на такім жа турніры ўдзельнікі заваявалі адно трэцяе і адно другое месца.

Удзельнікаў турніру віншую з добрымі набыткамі!

Наступны этап нашай работы -- спартыўны лагер на базе раённага аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” Зэльвенскага раённага аддзела адукацыі.
У ім прымуць удзел 58 спартсменаў з Гродна, Слоніма, Дзятлава, Наваельні. Лагер знаходзіцца ў прыгожых мясцінах -- на беразе Зэльвенскага вадасховішча, у сасновым бары. У праграме -- удасканаленне базавай тэхнікі, развіццё фізічных якасцяў, адпрацоўка баявой тэхнікі і тактыкі паядынку.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/