МЕСЯЧНІК ЗДАРОВАЙ УСМЕШКІ



Ён праходзіць у лістападзе. Мерапрыемства скіравана на прафілактыку зубных хваробаў.

Гігіену ротавай поласці немагчыма ўявіць без зубной пасты і зубной шчоткі. Лепш за ўсё падбіраць шчотку сярэдняй ці змешанай жорсткасці з сінтэтычным шчаціннем. А вось каб выбраць найлепшы варыянт сярод разнастайнасці зубной пасты, неабходна пракансультавацца з доктарам.

Трэба ведаць, што ёсць пасты для прафілактыкі карыесу, парадантозу. Гігіенічныя пасты толькі ачышчаюць зубы і асвяжаюць дыханне.
Асноўнымі кампанентамі ў барацьбе з карыесам выступаюць кальцый, фтор і фосфар, антыбактэрыяльныя рэчывы.

Зубы трэба чысціць правільна. Рабіць гэта неабходна штодзень - раніцай і вечарам пасля яды. Абавязкова трэба чысціць і язык, а таксама слізістую шчок. Зубной шчоткай варта чысціць па чарзе кожныя 2-3 зубы - ад слізістай да жавальнай паверхні.

Два разы на год патрэбна рабіць прафілактычныя візіты да стаматолага.

Г. КАМАРОЎСКАЯ, доктар-стаматолаг Дзятлаўскай раённай паліклінікі

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/