МЕСЯЧНІК ЗДАРОВАЙ УСМЕШКІ



З 1 па 30 лістапада праходзіць месячнік здаровай усмешкі.

Адна з галоўных прычын хваробаў зубоў – карыес. У многім прафілактыка карыесу залежыць ад прычын яго ўзнікнення, якіх можа быць шмат, але асноўнай лічыцца наяўнасць зубнога налёту, бактэрыі якога здольныя ператвараць цукар у арганічныя кіслоты, што разбураюць структуру зуба. Прафілактыка карыесу, у першую чаргу, гэта знішчэнне бактэрый зубнога налёту і прадухіленне яго ўтварэння (догляд за поласцю рота).

Для падтрымання здароўя зубоў вялікае значэнне мае харчаванне чалавека. Калі вітаміны, бялкі, фтор, мінеральныя солі і мікраэлементы паступаюць у недастатковай колькасці, гэта становіцца прычынай захворвання. А з-за ўжывання ў ежу вялікай колькасці вугляводаў і цукру зубы разбураюцца бактэрыямі. Выяўлена, што частачкі белага хлеба, пячэння, разынак захоўваюцца ў роце вельмі доўга пасля прыёму ежы, прычым, у такой колькасці, што яе бывае дастаткова для выпрацоўкі бактэрыямі кіслотаў, якія разбураюць зубную эмаль. Рэшткі шакаладу, карамелі таксама садзейнічаюць жыццядзейнасці бактэрый, але цукар, які яны ўтрымліваюць, з’яўляецца лёгка растваральнымі і таму вымываюцца вельмі хутка нават слінай, а таму з’едзеныя цукеркі і шакалад шкодзяць зубам нават менш, чым пячэнне і белы хлеб. Таксама карыес развіваецца і з-за злоўжывання многімі салодкімі газіраванымі напоямі.

Каб захаваць зубы здаровымі, выкарыстоўвайце ў комплексе ўсе спосабы прафілактыкі.

Н. ЮРЭНЯ, валеолаг
Г. КАМАРОЎСКАЯ, раённы стаматолаг

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/