МЕСЯЧНІК ПА ЗБОРУ РТУЦІ



Згодна з планам асноўных мерапрыемстваў па арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Гродзенскай вобласці на 2012 год з 8 па 30 лістапада праводзіцца месячнік па прыёме ртуці ад насельніцтва і арганізацый.

У час месячніка праводзіцца бясплатны прыём ад насельніцтва ртуці і адходаў, якія яе ўтрымліваюць. Прыём люмінесцэнтных лямпаў, тэрмометраў і іншых адходаў, якія ўтрымліваюць ртуць, ад насельніцтва здзяйсняе пункт збору і часовага захавання ртуцьутрымліваючых адходаў на базе вытворчага ўчастка РУП ЖКГ па адрасе: г. Дзятлава, вуліца Навагрудская, 4. Адказны -- вядучы інжынер-энергетык Дзятлаўскай ЖКГ Аляксандр Валер'евіч Цалуеў (рабочы тэлефон 6-00-11).

Вадкую металічную ртуць ад насельніцтва прымае і праводзіць дэмеркурызацыю раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях, размешчаны па адрасе г. Дзятлава, вуліца Першамайская, 6. Адказны -- начальнік пазаштатнай службы хімічнай і радыяцыйнай абароны Сяргей Іванавіч Чыгір
(рабочы тэлефон 2-10-01).

Прыём ртуцьутрымліваючых адходаў ад арганізацый на платнай аснове праводзіць участак утылізацыі і газавай гаспадаркі ПТК "Хімвалакно" ААТ "Гродна Азот" па адрасе: г. Гродна, вуліца Славінскага, 4. Тэлефон для даведак -- 8(0152) 56-75-48.

А. БЕЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС.
Д. БАЛЬКОЎСКІ, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/